ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб адкрыцці юбілейнага Года Купалы
Урокі беларускай мовы прапануюць айчынныя літаратары

Нацыя, якая чытае

Нацыя, якая чытае
Іншыя навіны

Дзякуючы “Белсаюздруку” набыць цікавую кніжную навінку зможа нават чалавек з глыбінкі.


Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, які прысутнічаў на адкрыцці кнігарні РУП “Белсаюздрук”, выказаў упэўненасць, што Год кнігі дапаможа яшчэ больш прыцягнуць увагу беларусаў, асабліва моладзі, да кнігі:

– Хацелася б, каб маладое пакаленне ставілася да кнігі гэтак жа ўважліва, як і старэйшае. Беларусы застаюцца адной з самых чытаючых нацый на постсавецкай прасторы і ў Еўропе.

У краіне на кожнага жыхара выдаецца ў сярэднім 4–4,5 кнігі. Для параўнання: ва Украіне гэты паказчык складае ўсяго адно выданне на чалавека.

У апошні час Міністэрства інфармацыі шмат зрабіла для падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання. Распрацаваны праект закона “Аб выдавецкай справе”, зацверджаны мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджання пісьменнікам, складальнікам, перакладчыкам, мастакам, фатографам – тым, хто непасрэдна займаецца стварэннем кнігі. Падрыхтаваны праект указа “Аб дзяржаўнай падтрымцы кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь”. Штогод беларуская скарбонка папаўняецца свежымі кніжнымі навінкамі. Але ці ўсе беларусы могуць пазнаёміцца з імі?

Міністр інфармацыі звярнуў увагу на тое, што калі ў жыхароў беларускай сталіцы ёсць магчымасць набываць кнігі ў крамах для сябе і сваёй сям’і, то ў малых гарадах краіны такіх спецыялізаваных крам не хапае. Аднак дырэктар РУП “Белсаюздрук” Ігар Дудзіч запэўніў, што жыхары рэгіёнаў кнігай абдзелены не будуць. Нядаўна ў віртуальнай прасторы з’явілася інтэрнэт-крама www.bspechat.by,якая дае магчымасць кожнаму беларусу заказаць любое цікавае выданне ў Інтэрнэце і забраць яго ў кіёску “Белсаюздруку”, які знаходзіцца бліжэй за ўсё да яго дома.

Крыніца: “Народная газета”

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам