ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Колас. Блок. Пушкін
Людзі дапамагаюць людзям

Назад, у пяцідзясятыя

Назад, у пяцідзясятыя
Іншыя навіны

Па добрай традыцыі штогод падчас святкавання Дня горада Брэста каля Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна на свята кнігі “Бульвар, дзе чытаюць” збіраецца шмат жыхароў і гасцей горада.


Сёлета аматарам друкаванага слова быў прапанаваны экскурс у гісторыю горада 1950-х гадоў. Цікавыя выстаўкі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі кніжніцы, дапамаглі ўспомніць або даведацца пра падзеі той эпохі, адчуць подых часу.

– Стыльная вінтаж-акцыя “Спадніца – сонца, штаны – клёш” аб’яднала на сваёй пляцоўцы прыхільнікаў рэтра, якія змаглі патанцаваць, паслухаць музыку і нават зрабіць макіяж ды фотасесію ў стылі пяцідзясятых гадоў, – распавяла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Брэсцкай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Гарадзецкая.

Сёлетні “Бульвар, дзе чытаюць” стаў сапраўдным увасабленнем сацыяльнага партнёрства. Канцэртная праграма з удзелам юных спевакоў – Ганны Ермаковіч, Ангеліны Піпер, Аляксея Маата ды іншых спрыяла святочнаму настрою. Удзельнікі клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Рубеж” прадставілі інсцэніроўку з жыцця пачатку 1950-х гадоў. А члены клуба “BreStarDance” пад кіраўніцтвам Аляксандра Чарнова арганізавалі танцавальны флэшмоб.

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і ЦГБ імя А.С. Пушкіна падрыхтавалі цікавую інтэр’ерную экспазіцыю, якая карысталася папулярнасцю ў аматараў незвычайных фотасесій, як і аўтамабіль “Волга” ад клуба рэтра-аўтамабіляў “Адам”. Галерэя кніжных і фотавыставак прадставіла рэдкія экзэмпляры кніг 1950-х гадоў выдання з фондаў Брэсцкай ГЦБС, унікальныя фотаздымкі Брэста тых часоў.

Галоўным момантам свята стаў паэтычны марафон з удзелам таленавітых мастакоў слова Берасцейшчыны, на які сёлета выйшлі не толькі майстры прыгожага пісьменства – Зінаіда Дудзюк, Іван Мельнічук, Любоў Красеўская ды іншыя, – але і зусім маладыя прадстаўнікі творчага маладзёжнага руху “Бульвар” – Улад Чынін і Карына Казаран.

Аўтар публікацыі: Міра Іўковіч.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам