ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Новае краязнаўчае электроннае выданне бібліятэкі
Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі

Помнікі нацыянальнага прыгожага пісьменства ў даследаваннях Івана Саверчанкі

Помнікі  нацыянальнага  прыгожага  пісьменства ў даследаваннях Івана Саверчанкі
Іншыя навіны

Сёлета Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі “Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства” была прысуджана Івану Саверчанку за кнігу “Магія слова. Беларускія пісьменнікі ХІІ–ХVII стагоддзяў: эсэ”.

Доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка – аўтар фундаментальных даследаванняў па філалогіі, гісторыі і філасофіі. Ён апублікаваў звыш 300 навуковых прац, з іх – 12 кніжных выданняў, стварыў цыкл гістарычных аповесцей, хронік, эсэ і нарысаў. Шэраг кніг Іван Саверчанка прысвяціў палітычным і культурным дзеячам ВКЛ XVI–XVII стагоддзяў: Астафею Валовічу, Льву Сапегу, Сымону Буднаму, Язэпу Руцкаму, Філону Кміту-Чарнабыльскаму. Літаратурна-мастацкія і гісторыка-дакументальныя творы вучонага-філолага і пісьменніка былі выдадзены асобнай кнігай “Улада пячаткі” (2016), а таксама ў перакладах на рускую мову – “Блеск короны” (2015) і “Трон” (2019).

У новай кнізе “Магія слова”, якая пабачыла свет у канцы 2019 года ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі ХІІ–ХVІІ стагоддзяў, асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры, пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. У кнізе раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесансу і Барока. Зборнік артыкулаў адрасаваны шырокаму колу чытачоў, школьнікам, студэнтам і выкладчыкам.

– З запаветных часоў на неабсяжных прасторах Полацкай дзяржавы і Вялікага Княства Літоўскага шырока гучала жывая беларуская мова, – адзначае аўтар кнігі. – На ёй актыўна камунікавалі, стваралі казкі, легенды і паданні, спявалі мілагучныя песні. Майстры слова даўняга часу фіксавалі і занатоўвалі найважнейшыя падзеі і здарэнні, распавядалі пра жыццё і ўчынкі князёў, пра войны і мірныя пагадненні. Літаральна ўсе аспекты грамадскага і асабістага жыцця знайшлі адлюстраванне ў старабеларускай літаратуры, што робіць яе неацэннай гістарычнай крыніцай і нязменным сродкам спасціжэння высокіх духоўна-інтэлектуальных памкненняў беларусаў у мінулыя часы.

У новым выданні важным з’яўляецца асвятленне ступені ўздзеяння пісьменнікаў-інтэлектуалаў на духоўнае і культурнае жыццё народа, на фарміраванне нацыянальных мастацкіх кодаў, удасканаленне літаратурнай мовы і ўмацаванне духоўна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў.

Акрамя шырока вядомых асветнікаў, творцаў і паэтаў Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Сімяона Полацкага, хрысціянскіх мысліцеляў Кліма Смаляціча, Мялеція Сматрыцкага, Язэпа Руцкага чытач сустрэне на старонках кнігі аповед пра Яфрэма Чарнарызца, Стафана Збаражскага, Аўгусціна Ратундуса, Гальша Пельгрымоўскага, Сільвестра Косава і іншых.

Пісьменнікі-інтэлектуалы далёкіх стагоддзяў былі ўпэўненыя, што ўзаемапавага, давер і пашана – грунт здаровага грамадства, якое дазволіць людзям, незалежна ад сацыяльнага становішча, жыць сапраўдным духоўным жыццём, напоўненым радасцю і святлом.

Падрыхтавала Эла Дзвінская.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам