У верасні ў Швецыі выйшла новая, 12 кніга Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста “Як Мама Му сустрэла Крумкача”. Гэта кніга-прыквэл, у якой распавядаецца, як Мама Му ўпершыню сустрэла і пазнаёмілася з Крумкачом. І вось ужо ў кастрычніку новая кніга выходзіць па-беларуску ў выдавецтве Koska.
У суботу 10 кастрычніка ў 11.00 вас запрашаюць далучыцца да незвычайнага музычнага спектакля ад тэатра Веранікі Фаміной і Наталлі Леванавай “Лямцавая батлейка” ў музычным суправаджэнні Лёні Паўлёнка (гурт “НагУаль”).
Пасля спектакля разам патэлефануем у Швецыю, каб паразмаўляць з аўтаркай Юяй Вісландэр, падзякаваць за кнігу і задаць свае пытанні.
Замест уваходнага квітка, каб падтрымаць выдавецтва і тэатр, прапануюць усім набыць новую кнігу ці любую іншую з серыі пра Маму Му.
Вас чакаюць пачастункі і сюрпрызы!
Месца: Moving Art Factory (вул. Куйбышава, 22, корпус 6, паверх 6).
Тэлефоны: (8 029) 348 95 69, (8 029) 548 95 69.
Крыніца: Family