ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Штрых да псеўданіма Багушэвіча
Электронныя інфармацыйныя магчымасці выдавецтваў Wiley і IOP Publishing для бібліятэк

Рускі першадрукар паходзіў з Вілейшчыны

Рускі першадрукар паходзіў з Вілейшчыны
Іншыя навіны

Іван Фёдараў, які разам з Пятром Мсціслаўцам распачаў рускае кнігадрукаванне, – гэта, аказваецца, Іван Фёдаравіч Рагоза, віляйчанін па паходжанні.


Такі факт удалося даказаць мясцовым краязнаўцам. Магчыма, менавіта таму Тыдзень праваслаўнай кнігі ўжо традыцыйна адзначаўся ў Вілейцы.

Звесткі пра паходжанне пачынальніка рускага друкарства знайшоў вілейскі мастак, архітэктар і краязнавец Анатоль Капцюг. Абнародавала ж адкрыццё на мінулай сустрэчы, прысвечанай Тыдню праваслаўнай кнігі, навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Наталля Яфімава.

Адпраўной кропкай для даследаванняў краязнаўца стала тэлеперадача "У пошуках ісціны" пра Івана Фёдарава. У ёй гаварылася, што, магчыма, Фёдараў паходзіць з беларускага роду Рагозаў, бо яго пячаць супадае з гербам гэтага роду. Незадоўга да гэтага Анатоль Капцюг працаваў з дакументамі, датаванымі 1460 годам, у якіх распавядалася пра вілейскія землі. У дакументах згадвалася прозвішча Рагоз.

З дапамогай гістарычных сведчанняў Анатоль Капцюг стварыў радавод Рагозаў, з якога дакладна вынікала, што Іван Фёдараў паходзіць з гэтага роду. Заставалася толькі даказаць, што ён і сам жыў на Вілейшчыне. На карысць гэтага ў даследчыка таксама знайшліся аргументы.

А. Капцюг адшукаў, што ў перапісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года пазначана, што ў двары Ашмена Віленскага павета, да якога былі прыпісаны Рагозы, жыў Фёдар Рагозіч (Рагоза).

Трапіў у рукі вілейскага краязнаўцы і яшчэ адзін вельмі важны дакумент аб зямельных спрэчках. У ім часткі маёнтка, што месціўся на тэрыторыі Вілейскага раёна (Хаценчыц і Лукаўца), называюцца "Багданаўскай і Маскоўскай". Багданаўская – значыць, тая, што належала Багдану Фёдаравічу Рагозе (у радаводзе гэты чалавек згадваецца). А "Маскоўская", лічыць Капцюг, – яго брата Івана Фёдаравіча (Фёдарава) Рагозы, які ў той час (1570-ты) жыў у Маскве. Ён і быў тым самым Іванам Фёдаравым, аўтарам першай друкаванай расійскай азбукі.

Ёсць меркаванні і расійскіх даследчыкаў, якія пацвярджаюць адкрыццё Капцюга і Яфімавай. Фонд Фёдарава пры Інстытуце славяназнаўства Расійскай акадэміі навук таксама спыніўся на тым, што ўсходнеславянскі першадрукар звязаны з радавым гербом беларускіх шляхціцаў Рагозаў ці паходжаннем, або па так званай прыпісцы, адаптацыі. Аднак фонд не дае адказу, з якой мясцовасці дакладна паходзіць Іван Фёдараў. Даследчык біяграфіі Фёдарава В. Лукомскі таксама зазначае, што Фёдараў – гэта толькі імя па бацьку, а не прозвішча, як нехта можа сабе ўявіць.

Варта прыгадаць і даныя пра тое, што Фёдараў скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. У архівах гэтай навучальнай установы ёсць дакументы, датаваныя 1532 годам, у якіх згадваецца Іван, сын Фёдара.

Тое, што ўдалося адшукаць Капцюгу, напачатку і яму самому падавалася толькі гіпотэзай. Аднак сёння гэта ўжо можна ўспрымаць як амаль даказаны факт.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам