ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Што вядома аб беларускіх продках Дастаеўскага
“Цікава пачытаць”: кніга І. Юркіна “Малекулы ў дзіравых ботах”

Што вядома аб беларускіх продках Дастаеўскага

Што вядома аб беларускіх продках Дастаеўскага
Іншыя навіны

Што мы ведаем аб продках Фёдара Міхайлавіча?

Ганна Рыгораўна Дастаеўская напісала ў 1897 годзе свяшчэнніку ў сяло Дастоева на Берасцейшчыне: “Мой нябожчык муж Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі шмат разоў гаварыў мне, што яго род паходзіць у (гістарычнай) Літве ад пінскага маршалка Дастаеўскага, абранага ў сейм у 1598 г. Пётр Дастаеўскі і яго нашчадкі жылі ў Дастоеве”. Ганна Рыгораўна прасіла даслаць ёй звесткі аб продках Дастаеўскага, якія захаваліся ў царкоўных кнігах. Мы не ведаем, ці атрымала Ганна Рыгораўна якія-небудзь звесткі з Дастоева...

Ужо ў наш час беларускі літаратуразнавец Сямён Букчын правёў архіўныя росшукі інфармацыі аб продках Дастаеўскага, у тым ліку ім былі даследаваны Літоўская метрыка, пісцовая кніга Пінскага староства, акты Віленскай археаграфічнай камісіі.

Першай з датаваных дакументаў была грамата, выдадзеная 6 кастрычніка 1506 года пінскім князем Фёдарам Іванавічам Яраславічам роданачальніку Дастаеўскіх Данілу Іванавічу Ірцішчаву на валоданне сялом Дастоевым паміж рэкамі Пінай і Ясельдай: “А дали есмо тому нашему боярину тое именье со всем с тым, што из старины к тем дворищом прислухало, с землями пашными и з бортными, и з их ловы, и з реками, и з луги, и з сеножатьми, и з езы, и з озёры и со всех тых земель входы. А волен тот боярин наш в том своём именьи, в данине нашей двор собе поселити, и пашню вчинити, и млыны сыпати... А людям его подводы не давати, а ни в облаву не ходити, и ни повозу не визити. А дали есмо тое именье тому нашему боярину вечно и непорушно, ему и его жоне, и их детем, и их счадком”.

Такім чынам, нашчадкі Данілы Ірцішчава з гэтага часу назаўсёды становяцца Дастаеўскімі. Яго сыну, Сямёну Данілавічу Дастаеўскаму, у сувязі з жаніцьбай “пацвярджальную грамату” выдае каралева Бона. Фёдара Іванавіча Дастаеўскага, “земяніна Пінскай харугвы”, называе сваім “упаўнаважаным прыяцелем” Андрэй Курбскі, які збег з Масквы ў Літву.

Брат Фёдара, Стэфан, атрымлівае ад караля Стэфана Баторыя прывілей на мінскі Узнясенскі праваслаўны манастыр: “...и того монастыра со всим спокойне ужывати, аж до живота своего”. Але валодаў Стэфан ім нядоўга: мітрапаліт кіеўскі Ілья і кашталян мінскі Ян Глябовіч паскардзіліся каралю, што Дастаеўскі, з'яўляючыся чалавекам свецкім і “да таго ж закону не грэчаскага”, даходамі карыстаецца, а аб кіраванні манастыром не клапоціцца: “Только дей для пожитку своего тот монастыр держит, а фала божья никгды в нём водле закону греческого полнена не бывает”.

Прадстаўнік чацвёртага пакалення роду Пётр Дастаеўскі – маршалак Пінскага павета і член Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта яго згадвала ў пісьме Ганна Дастаеўская. “Па сваім становішчы, – пісаў гісторык Кірпоцін, – павятовыя маршалкі стаялі высока, іх далейшым павышэннем з'яўлялася сенатарскае крэсла, яны былі галоўнымі правадырамі дваранскага апалчэння свайго павета і іншы раз разбіралі справы, якія падлягалі дворнаму каралеўскаму суду”.

Дарэчы, сесіі Галоўнага трыбунала праходзілі раз на год у самым старажытным і моцным замку Вялікага Княства Літоўскага – Наваградскім.

Стэфан Дастаеўскі падпісваўся па-беларуску, Пётр – па-польску...

Пражываць і растрачваць маёмасць продкаў пачаў Бенедыкт Пятровіч Дастаеўскі. У другой палове XVІІ стагоддзя на Дастоеве ўжо была пазыка ў восем тысяч злотых. Маёнтак сына Бенедыкта Рамана – Востраў – быў разрабаваны. Дарэчы, у Пушкінскім доме Акадэміі навук Расіі захоўваецца старажытнае Евангелле, якое яму належала.

З XVІІ стагоддзя сярод продкаў Фёдара Дастаеўскага адзначаюцца асобы духоўнага звання, найбольш вядомы з іх іераманах Кіева-Пячэрскай лаўры Акіндзій Дастаеўскі. Трэба сказаць, менавіта ў XVІІ стагоддзі выявілася моцнае ўнутранае супраціўленне рэлігійнай Брэсцкай уніі 1596 года, па якой ушчамляліся правы праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Многія нашчадкі беларускай і ўкраінскай шляхты ішлі ў служыцелі праваслаўя.

У XVІІІ стагоддзі продкі Фёдара Дастаеўскага жылі пераважна на Украіне, прадзед пісьменніка быў свяшчэннікам у Брацлаве на Падоллі. Можна сказаць, што Дастаеўскія ў XVІІ–XVІІІ стагоддзях прайшлі той жа шлях, што і пераважная большасць засцянковай шляхты ВКЛ – здрабненне, страта маёнткаў, правоў і багацця. Заставалася толькі памяць аб былой велічы, аб гордых продках, якія адным голасам маглі заблакіраваць любое рашэнне сейма.

Аўтар публікацыі: Алесь Кажадуб.
Крыніца: Звязда

Чытайце таксама:

Навіны

Небывалый аншлаг восьмиклассников ГУО «Средняя школа № 62 г. Минска» в зоне каталогов и картотек

26 Кра 2024

23 апреля для учащихся 8 класса СШ № 62 состоялся библиографический урок «Брестская крепость-герой» из цикла занятий  «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам