ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Н. Гальпяровіч: “Веданне беларускай мовы – гэта паказчык адукаванасці чалавека”
Акрыленая

Тут не толькi “кнiжкi выдаюць”

Тут не толькi “кнiжкi выдаюць”
Іншыя навіны

85-годдзе сёлета адзначае Гомельская абласная бiблiятэка. Пачатак iснавання скарбнiцы мудрасцi паклалi 20 тысяч кнiг з калекцыi князёў Паскевiчаў – вельмi рэдкiя выданнi XVI–XIХ стагоддзяў.


Найбольш каштоўная частка фонду ў гады Вялiкай Айчыннай была вывезена ў далёкую расiйскую Пензу i вярнулася ў Гомель пасля заканчэння вайны, у лiпенi 1945 года. Цяпер фонд бiблiятэкi налiчвае звыш мiльёна крынiц iнфармацыi на розных носьбiтах.

Навуковы сакратар Гомельскай абласной унiверсальнай бiблiятэкi Юрый Максiменка расказвае, што з 1993 года ўстанова ўступiла разам з чытачамi ў эру iнфармацыйных тэхналогiй. Менавiта таму яна не толькi фармiруе свой фонд з дапамогай электронных рэсурсаў, але i сама iх стварае. У iх лiку – праект “Жывая памяць Гомельшчыны”, вiртуальныя музеi пiсьменнiкаў-землякоў: Iвана Шамякiна, Андрэя Макаёнка, Iвана Мележа, Iвана Навуменкi i Барыса Сачанкi.

Славутым выхадцам з Гомельшчыны будзе прысвечаны i музей, якi ствараецца цяпер аддзелам краязнаўства ўстановы. Ужо iснуе некалькi экспазiцый, у тым лiку прысвечаныя драматургу Васiлю Ткачову, паэтам Мiхасю Башлакову i Мiколу Мятлiцкаму, пiсьменнiкам Iвану Навуменку i Барысу Сачанку. Сем’i пiсьменнiкаў перадалi ў абласную бiблiятэку кнiжныя калекцыi, рукапiсы i асабiстыя рэчы, якiя належалi людзям, чые iмёны вядомыя далёка за межамi нашай краiны. У далейшым плануецца стварэнне экспазiцый, прысвечаных жыццю i творчасцi Iвана Шамякiна, Анатоля Грачанiкава i iншых вядомых выхадцаў з Гомельшчыны.

З 2008 года пры бiблiятэцы – адзiнай з абласных – iснуе музей рэдкай кнiгi. Яго аснову склалi рэдкiя i каштоўныя выданнi з фондаў: кнiжная калекцыя князёў Паскевiчаў, збор мiнiяцюрных выданняў, кнiжныя закладкi, фотаздымкi, календары…

“Бiблiяпанарама” – унiкальны праект, партнёрамi якога на працягу дзесяцi гадоў з’яўляюцца абласная бiблiятэка i тэлерадыёкампанiя “Гомель”. Аўтары штотыднёвага 20-хвiлiннага радыёчасопiса – супрацоўнiкi аддзела бiблiятэказнаўства – знаёмяць слухачоў з прафесiяй, з гарачымi бiблiятэчнымi навiнамi, iмкнуцца разбурыць стэрэатыпы пра тое, што бiблiятэка – толькi месца, “дзе выдаюць кнiжкi”.

Амаль пятнаццаць гадоў iснуе лiтаратурны тэатр “Гракi” – таксама адзiны ў рэспублiцы тэатр пры бiблiятэцы. Ён служыць папулярызацыi лепшых узораў сусветнай лiтаратуры i аб’ядноўвае супрацоўнiкаў бiблiятэкi – акцёраў-аматараў па сумяшчальнiцтве. Пяць гадоў, як рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры Беларусi тэатру “Гракi” прысвоена званне “народны аматарскi”.

А два гады таму пры абласной бiблiятэцы пад эгiдай Мiжнароднага саюза лiтаратараў i дзеячаў мастацтваў быў створаны арт-клуб “Прызнанне” для творчых людзей Гомельшчыны. У яго рамках праходзяць мастацкiя выстаўкі, прэзентацыi, канцэрты, акцыi, рэалiзуюцца значныя сацыяльна-культурныя праекты. Дарэчы, Гомельская абласная бiблiятэка нароўнi з Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi прадастаўляе свае памяшканнi прафесiйным мастакам.

У падарунак бiблiятэцы ўдзячныя чытачы, сярод якiх шмат вядомых на Гомельшчыне людзей, прынеслi кнiгi. Сярод iх – рэпрынтнае выданне “Генерал-фельдмаршал князь Паскевич. Его жизнь и деятельность” А.П. Шчарбатава (у 9 тамах), выпушчанае Санкт-Пецярбургскiм выдавецтвам “Альфарэт”, – ад iмя старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiра Дворнiка.

Аўтар публікацыі : Iрына Асташкевіч.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам