ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Каб казка адбылася…
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

У пошуках купалаўскіх хутароў

У пошуках купалаўскіх хутароў
Іншыя навіны

Мара прайсці малавядомымі ці зусім невядомымі дарогамі і сцяжынкамі Янкі Купалы можа ажыццявіцца.


Так лічыць журналіст і фотакарэспандэнт газеты “Звязда” Анатоль Кляшчук:
– Акрамя славутых мясцін і дарог да іх, існуе і безліч амаль забытых куткоў. Амаль зніклых. Нагода наспела сама сабою: налета будзе адзначацца 130-годдзе песняра. Сапраўды, калі Вязынку ў нас ведаюць усе, Ляўкі, Яхімоўшчыну і Харужанцы з Акопамі – некаторыя, дык пра Айчызну, Рубеж, Моцеўшчыну, Здарэнне і шмат іншых колішніх хутароў, паселішчаў ды ўрочышчаў, упэўнены, многія нават не чулі.

Нядаўна давялося пачуць ад старэйшых жыхароў вёскі Харужанцы: “Да 80-х гадоў ніхто ў нас пра Купалу не ўзгадваў. Касілі сена і ў Акопах, і ў іншых урочышчах, а пра паэта не казалі. Пакуль не справілі 100-гадовы юбілей”. Падумалася тады: як хутка ў нас усё забываецца! Тут жа цякло такое незвычайнае жыццё!

На Лагойшчыне ёсць некалькі вёсак з гэтай назвай. Але Селішча, якое ў лёсе Купалы было самай трагічнай старонкай, знаходзіцца паміж вёскамі Вялікія і Малыя Бясяды, недалёка ад скрыжавання на Аскрышава.

Селішча – гэта і калыска Купалы-паэта. Менавіта тут ён напісаў свой самы першы верш у жыцці (няхай сабе і на польскай мове), які прысвяціў сястры.Перад намі поле, на якім калісьці праліваў пот бацька Купалы – Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч. Апошняе поле яго жыцця.

У Селішча Луцэвічы пераехалі ў 1895-м. Вясною 1902-га ва ўзросце 56 гадоў тут памёр бацька. Янку ішоў дваццаты год. Увосень здараецца яшчэ большая бяда: літаральна за тыдзень паміраюць дзве малодшыя сястры і брат. Чатыры смерці за адзін год – занадта вялікая страта для адной сям’і. Зямлю, узятую ў арэнду, трэба было даглядаць, і Янка застаецца на гаспадарцы за старэйшага.

Родных ён пахаваў у вёсцы Корань – за 20 кіламетраў ад Селішча. Дарога на могілкі вяла праз Янушкавічы, Гайну, Слабаду. Трагедыя абудзіла ў душы маладога паэта сумныя думкі. “Мая доля, дык вось доля, каб ты лопнула была!” – узгадваюцца радкі першага верша Купалы на беларускай мове.

–З Селішча Купала часта хадзіў у Малыя Бясяды ў маёнтак пана Чаховіча па кнігі, бо там была добрая бібліятэка, – успамінаў колішні тутэйшы жыхар Ф. Гінтаўт.

Падрабязней: газета "Звязда"

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам