ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Другія Шчорсаўскія чытанні
Добрыя кнігі для "Лідара"

Вока мастака

Вока мастака
Іншыя навіны

Вядомаму беларускаму празаіку і мастаку, журналісту, ветэрану “Звязды” Віктару Карамазаву – 80 гадоў.


У літаратуры адной з вызначальных характарыстык вартасцей мастацкага твора з’яўляецца прысутнасць душы паэта ці празаіка – адным словам, душы аўтара. Гэта тое, што цяжка разгледзець было асабліва крытыцы, якая шукала ідэйны змест твора, тлумачыла чытачу і яшчэ невядома каму, чаму тая ці іншая аповесць мае права займаць нашу ўвагу, а іншы раман ці іншы верш пазбаўлены ідэйнасці.

Вось і я мераю мастацкую літаратуру на ступень прысутнасці ў ёй душы, душэўных трывог і сумненняў, а часам – і душэўнай трываласці. Мяне абсалютна, прабачце за маю “апалітычнасць”, не цікавіць, ці звярнуўся пісьменнік да сучаснасці, надзённасці па змесце твора, па выбары герояў і падзей, пра якія ён піша. Для мяне галоўная прысутнасць сучаснасці ў іншым: у поглядах, ацэнках пісьменнікам самага рознага матэрыялу.

Таму з піетэтам і павагай стаўлюся да выпакутаваных, сабраных у няпростым мастацкім пошуку слоў, вобразаў, сімвалаў Канстанціна Паўстоўскага, Юрыя Казакова, Юрыя Трыфанава, Юрыя Нагібіна, Веніяміна Каверына, Аляксандра Твардоўскага, Віталя Сёміна… Такімі ж прывабнымі ў беларускай літаратуры для мяне з’яўляюцца празаікі і паэты Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Ян Скрыган, Пімен Панчанка, Міхась Стральцоў, Анатоль Кудравец, Алесь Жук… І ў іх шэрагу – Віктар Карамазаў.

Яго, здавалася б, розныя кнігі вельмі падобныя. І першыя (“Падранак” (1968), “Па талым снезе” (1973), “Спіраль”), і наступныя, што прыйшлі да чытача крыху пазней. Падобныя з яго раманамі, аповесцямі – “Пушча”, “Крыж на зямлі і поўня ў небе”, “Дзень Барыса і Глеба”, “Антон”… Ёсць у гэтых творах жывы адбітак жыцця, нават тады, калі пісьменнік піша пра мастакоў, жывапісцаў. Але чаму “нават”? Хіба мастак, жывапісец, нават скульптар прыходзіць да пэўнай ідэі, не дбаючы пра сучаснасць? Хіба мастак не бачыць надзённае, не імкнецца асэнсаваць будзённую мітусню?..

Малюючы рэчаіснасць, Віктар Карамазаў спрабуе словамі-фарбамі выпісваць светапогляд папярэднікаў, дадае да іх светабачання ўласную ацэнку свайго часу. А самае галоўнае – ва ўсім матэрыяле, які становіцца прадметам творчых пакут і асэнсаванняў, дбае пра чалавека і чалавечнасць. І гэта не можа не прыцягваць, не можа не ўзрушваць. Слоўцы, словы, сказы (а найперш – вобразы і думкі) становяцца жыццядайнай матэрыяй, сягаюць ад душы аўтара да душ і сэрцаў чытача. Крынічнай вадой абуджаюць нашу свядомасць.

У апошнія дзесяць гадоў я захапіўся чытаннем прозы Віктара Карамазава, прысвечанай жывапісцам, беларускім мастакам розных пакаленняў. Гэтыя творы адкрылі перада мной новы свет, прымусілі па-новаму ўвогуле агледзець багатую прастору беларускай культуры, параднёнай з мастацтвам і культурай суседзяў, усяго свету. І парадаваўся апошнім па часе напісання навелам Віктара Карамазава, якія надрукаваны ў шостым нумары часопіса “Полымя”: “Каралеўскія пацеркі”, “Сэрца рыцара, вока снайпера”, “Застаўся тачыльшчык”, “Што нас яднае”. У адной з іх прачытаў цытаванае Віктарам Філімонавічам з дзённіка Яўгена Красоўскага: “Жывапіс – мастацтва цяжкое і для гледача, і для мастака. Адразу не разгледзіш глыбока схаванае гармоніі, пластыкі, колеру з формай, са зместам. Толькі вопытны мастак бачыць глыбінную красу жыцця, прыроды, чалавека, іх малюнак, формы, фарбы ў еднасці. Гэтае бачанне і ёсць багацце, шчасце мастака. Яно даецца самой прыродаю і як дар Гасподні, дар найвышэйшы. І таму, калі мастак валодае ім, яму не трэба ні славы, ні матэрыяльнага багацця. Большага багацця ў яго вачах не існуе. Таму ён годны, шчодры і шчаслівы, нават калі голы і галодны…”. Рэаліст і постімпрэсіяніст адначасова Яўген Красоўскі шмат што сказаў і за самога Віктара Карамазава. Сказаў на будучыню, у імя сапраўднасці мастацтва. У імя праўды адлюстравання жыцця, пра што б ні гаварыў сваімі творамі пісьменнік.

Аўтар публікацыі: Сяргей Заламай.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам