ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Моладзь: вашы правы
Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання

Вынікі ІХ конкурсу “Мастацтва кнігі” краін СНД

Вынікі ІХ конкурсу “Мастацтва кнігі” краін СНД
Іншыя навіны

Беларускія кнігавыдаўцы прывезлі з Астаны сем дыпломаў – найбольшую колькасць з усіх удзельнікаў.


На ІХ Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” краін – удзельніц СНД, які сёлета прайшоў у Казахстане, Беларусь заваявала найвялікшую колькасць узнагарод. Айчынныя кнігавыдаўцы прадставілі на суд журы дваццаць тры кнігі па ўсіх заяўленых намінацыях: “Гран-пры”, “Арт-кніга”, “Мая краіна”, “Кніга – для дзяцей і юнацтва”, “Надрукавана ў Садружнасці”, “Садружнасць”, “Культура. Навука. Адукацыя”. У выніку тайнага галасавання журы сем беларускіх выданняў атрымалі ўзнагароды, у тым ліку і Гран-пры конкурсу. Як айчынным кнігам удалося абысці з сотню маляўнічых энцыклапедый і альбомаў з дзесяці краін СНД і ў чым заключаецца поспех беларускіх выдаўцоў, расказаў адзін з членаў журы конкурсу, кансультант упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі Валерый Рагалевіч.

– Поспех у тым, што мы трапілі ў самую кропку, калі адабралі з адзінаццаці тысяч кніг, якія выйшлі за год, менавіта гэтыя дваццаць тры выданні, і калі размеркавалі іх па заяўленых намінацыях, – разважае Рагалевіч. – Кнігі ацэньваліся адразу па некалькіх крытэрыях. Ролю ігралі і фармат выдання, і вёрстка, і каляровы клімат, і ілюстрацыі... У палажэнні конкурсу значыўся цэлы рэестр патрабаванняў. Важна было яшчэ кнігу добра прэзентаваць, упэўніць журы, што яна з’яўляецца выданнем-падзеяй. Толькі такая кніга магла зацікавіць журы.

Па словах Валерыя Рагалевіча, выданні з усіх краін былі вартыя самых высокіх узнагарод. Па пяць дыпломаў атрымалі кнігавыдаўцы з Азербайджана, Узбекістана, Украіны, чатыры – атрымала Арменія, тры – Расія, па два – Кыргызстан і Таджыкістан, адзін дыплом павезлі на радзіму малдаўскія выдаўцы. Аднак беларусам пашанцавала больш за ўсіх.

– Ганарова, што ўжо чацвёрты раз беларусы заваявалі на конкурсе Гран-пры, і ўжо другі год запар – выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Сёлета – за альбом “Дмитрий Струков. Альбом рисунков. 1864–1867”, – расказвае Валерый Рагалевіч. – Шкада, што ў намінацыі “Кніга – для дзяцей і юнацтва” нічога не атрымалі. Відаць, айчынным выдаўцам яшчэ трэба папрацаваць над дзіцячымі кнігамі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў IX Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД адбудзецца 7 верасня 2012 года ў рамках ХХV Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Крыніца: “Народная газета”

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам