ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Экскурсія для навучэнцаў маскоўскай Школы архітэктуры будучыні “СЕТКА”

Выставачны праект “Дакрануцца душой да спадчыны”

Выставачны праект “Дакрануцца душой да спадчыны”
Іншыя навіны

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання Савецкага раёна г. Мінска прадстаўляе выставачны праект Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур “Дакрануцца душой да спадчыны”.

Дадзены праект, прымеркаваны да 20-гадовага юбілею Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прысвечаны найважнейшым тэмам Года міру і стварэння – захаванню нематэрыяльнага здабытку Беларусі і культурных традыцый беларускага народа.

З 1954 года Рэспубліка Беларусь стала членам ЮНЕСКА, дзякуючы чаму многія культурныя з’явы нашай краіны ўваходзяць у склад Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны гэтай арганізацыі.

Дзякуючы “roll-up” стэндам з маляўнічымі ілюстрацыямі і цікавымі фактамі аб духоўных здабытках беларусаў, наведвальнікі выставы “Дакрануцца душой да спадчыны” могуць пазнаёміцца з народнымі традыцыямі і звычаямі, самабытнымі рытуаламі і абрадамі, якія сустракаюцца толькі на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх – зімовы абрад-карнавал “Калядныя цары”, які праводзіцца ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць); беларускі вясновы абрад “Юраўскі карагод” родам з Палесся штогод збірае гасцей з усёй краіны і замежжа; унікальнае рэлігійнае свята “Будслаўскі фэст” і, зразумела, знакамітае на ўвесь свет саломапляценне, якое стала адной з “візітных картак” Беларусі.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 8 жніўня ў выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Гікала, 4.

Па матэрыялах сайта Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

Да канца 2023 года выставачны праект “Дакрануцца душой да спадчыны” змогуць убачыць госці і жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны, а таксама наведвальнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам