ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Электронныя рэсурсы ProQuest і Emerald
Вялікая Айчынная вайна вачамі дзяцей

Выданне “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” святкуе свой 60-гадовы юбілей

Выданне “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” святкуе  свой 60-гадовы юбілей
Іншыя навіны

Гэта бібліяграфічны бюлетэнь, з дапамогай якога Нацыянальная бібліятэка Беларусі штомесяц знаёміць з навінкамі айчыннага кнігавыдання і асноўнымі падзеямі гісторыка-культурнага жыцця краіны і свету.

Гісторыя з’яўлення бюлетэня звязана з імкненнем у другой палове ХХ стагоддзя арганізаваць аператыўнае рэкамендацыйнае інфармаванне пра лепшую новую літаратуру. На працягу 60 гадоў выданне захоўвае свае жанравыя асаблівасці. Кожны выпуск бюлетэня складаецца з асноўнай часткі і дадаткаў. Асноўная частка ўяўляе сабой згрупіраваныя па тэматычных раздзелах бібліяграфічныя звесткі пра кнігі беларускіх выдавецтваў (прыярытэтную групу складаюць навукова-гуманітарныя, навукова-папулярныя), найбольш актуальныя і значныя для грамадскасці артыкулы з айчынных часопісаў, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні. Усе матэрыялы знаходзяць адлюстраванне ў дапаможных паказальніках – персанальным, геаграфічным і прадметным, якія штогод змяшчаюцца ў апошнім нумары выдання. У якасці дадаткаў друкуюцца бібліяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, штогадовы пералік юбілейных дат “Беларускі каляндар, ... год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў, шэрага арганізацый і ўстаноў краіны.

Унёсак у развіццё бюлетэня, яго змест і методыку складання зрабіла некалькі пакаленняў бібліёграфаў Нацыянальная бібліятэкі Беларусі. У розныя гады гэта былі супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі, навукова-метадычнага і рэдакцыйна-выдавецкага аддзелаў, навукова-бібліяграфічнага аддзела, аддзела фарміравання праблемна-арыентаванай інфармацыйнай прадукцыі, на сучасным этапе – навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі.

Demchenkova.jpg

Kolyada.jpg

Ля вытокаў стварэння бюлетэня стаялі першы дырэктар бібліятэкі І.Б. Сіманоўскі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі А.П. Дземчанкава (фота злева), Н.В. Каляда (фота справа)

На пачатку выпуску дапаможніка складаннем бібліяграфічных матэрыялаў займаліся Ф.І. Мільчына, В.Н. Дышыневіч, Т.І. Грынкевіч, Р.І. Кулагіна. Шмат гадоў прысвяцілі бюлетэню выдатныя бібліёграфы М.А. Каваленка, Т.К. Лазарук, З.Л. Елісавецкая, А.В. Мураўёва, Т.Я. Мамедава, К.Д. Варанько, І.В. Нарчук, Г.В. Брага і інш. За час свайго існавання “Новыя кнігі…” набылі аўтарытэт у прафесійным асяроддзі, заўсёды мелі значную колькасць падпісчыкаў.

Сёння бібліяграфічны бюлетэнь “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” – добры дарадца і нязменны памочнік для розных катэгорый чытачоў, незалежна ад узроўню іх падрыхтоўкі, узросту, адукацыі, прафесійных і асабістых інтарэсаў. Ён заўсёды ўтрымлівае цікавыя рубрыкі, спалучае бібліяграфічную інфармацыю з разнастайнымі аналітычнымі матэрыяламі і з’яўляецца незаменнай крыніцай беларусазнаўчай інфармацыі.

Усе нумары і дадаткі бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, а таксама наяўнасць іх лічбавых копій можна ўбачыць праз электронны каталог НББ. Падрабязная характарыстыка выдання прыводзіцца ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”, якая спалучае інфармацыю пра вядомых людзей айчыннай гісторыі, найбольш уплывовыя айчынныя перыядычныя выданні і іншыя важныя аб’екты і падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай сферах жыцця нашай краіны.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.


Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам