ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Правілы здароўя: прафілактыка хвароб у XXI стагоддзі
Заўтра мы пачынаем праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам”

Збіральнік беларускіх скарбаў

Збіральнік беларускіх скарбаў
Іншыя навіны

3 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Раманюка (1944–1997) – мастацтвазнаўцу, педагогу, этнографу, даследчыку народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое,
што стварылі талент і працалюбства бацькоў,
продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча
народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае
пакаленне павінна шанаваць і памнажаць…
Міхась Раманюк

Міхась Раманюк нарадзіўся ў в. Кавалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля школы вучыўся ў Мінскім тэхналагічным тэхнікуме. У 1971 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці мастак-мадэльер (вучыўся ў П.В. Масленікава). Да 1997 г. працаваў у Акадэміі (з 1989 г. – загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, з 1982 г. – дацэнт, з 1995 г. – прафесар). Выкладчык курсаў замежнага мастацтва, гісторыі касцюма народаў свету, гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і першы галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва Беларусі” (цяпер – часопіс “Мастацтва”). У 1975 г. стаў кандыдатам мастацтвазнаўства, у 1978 г. – членам Саюза мастакоў БССР.

Ramaniuk2.jpg
Напярэдадні выхаду ў свет 1 нумара часопіса “Мастацтва Беларусі”

Міхаіл Фёдаравіч збіраў, вывучаў нацыянальную спадчыну, звязаную з традыцыйным касцюмам i iншымi вiдамi народнага мастацтва.

Ramaniuk3.jpg

Правёў мастацтвазнаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення XIX – пачатку XX ст. па рэгіянальных асаблівасцях. У 1981 г. выдаў альбом “Беларускае народнае адзенне”, у які ўвайшлі фотаздымкі і слайды адзення, зробленыя аўтарам у час экспедыцый 1967–1980 гг.

Ramaniuk4.jpg

М. Раманюк – аўтар дапаможніка “Народны касцюм Чачэрска і ваколіц, канец XIX – сярэдзіна XX стст.” (1993), сааўтар і мастак кнігі “Песні і строі Піншчыны” (1994), аўтар серый буклетаў-плакатаў “Беларускі нацыянальны касцюм” (1989–1992), камплекта паштовак (1981), паштовых марак (1995–1997) і інш.

Ramaniuk5.jpg

Даследчык сабраў багатую калекцыю, усяго звыш 100 адзiнак унiкальнага этнаграфiчнага матэрыялу. З 1972 г. прымаў удзел у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках. Як спецыялiст па касцюме мастак-мадэльер М. Раманюк стварыў сцэнiчныя строі для Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і некаторых самадзейных калектываў, а таксама выступаў кансультантам мастацкiх фiльмаў кінастудыі “Беларусьфiльм”, дапамагаў у стварэнні экспазіцый Заслаўскага музея рамёстваў і народных промыслаў.

Ramaniuk6-7.jpg

На працягу амаль 25 гадоў ён збіраў матэрыялы пра беларускія крыжы і пахавальныя абрады беларусаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай народнай культуры і звычаяў.

Ramaniuk8.jpg

Міхаіл Фёдаравіч Раманюк – лаўрэат прэміі “Чалавек года 1996” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (за дасягненні ў мастацтве). Навукоўцы адзначаюць, што па маштабнасці этнаграфічных даследаванняў ён і сёння не мае сабе роўных.

Ramaniuk9-10.jpg

Больш інфармацыі пра вядомага беларускага этнографа можна знайсці ў рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронным каталогу і анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

“Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” – выставачны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, дзе ў тым ліку прадстаўлены фотаздымкі Міхася Раманюка.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам