ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да Вызвалення
Погляд у вечнасць

Знаўца беларускай эстэтыкі і культуралогіі

Знаўца беларускай эстэтыкі і культуралогіі
Іншыя навіны

23 красавіка адзначаецца юбілей Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), які плённа працаваў у розных сферах гуманітарных навук.

Нарадзіўся Уладзімір Конан у в. Вераскава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952–1959). Працаваў настаўнікам у Стражоўскай школе на Вілейшчыне, каля двух гадоў быў яе дырэктарам.

Konan2.jpg

Пасля была вучоба ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1965 г. і з наступнага года пачаў працаваць у гэтай навучальнай установе (за гады працы ў інстытуце прайшоў шлях да вядучага навуковага супрацоўніка). У 1982 г. абараніў у Маскве доктарскую дысертацыю на тэму “Становление и развитие эстетической мысли Белоруссии (Х в. 1917 г.)”.

З 1991 па 2004 г. У.М. Конан з’яўляўся загадчыкам аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. Некалькі гадоў выконваў абавязкі эксперта Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, з’яўляўся членам двух Саветаў па абароне дысертацый (пры Інстытуце філасофіі НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў), быў навуковым кансультантам шэрага выдавецтваў і часопісаў.

Першы навуковы артыкул У.М. Конан надрукаваў у 1963 г. у часопісе “Весці АН БССР”. У 1968 г. выйшла першая манаграфія “Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.)”. Затым з друку выходзілі яго кнігі “Демократическая эстетика Белоруссии (1905–1917 гг.)”, От Ренессанса к классицизму: (становление эстетической мысли Белоруссии в XVI–XVIII вв.), “Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.” і інш. Менавіта У.М. Конан упершыню распрацаваў праблемы гісторыі беларускай эстэтыкі, глыбока даследаваў беларускую мастацкую культуру за тысячу гадоў, з Х па ХХ стагоддзе.

 Konan3.jpg  Konan4.jpg

Грунтоўнымі навуковымі працамі вучонага таксама з’яўляюцца Адам Бабарэка: крытычна-біяграфічны нарыс”, “Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд”), “Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча” і інш.

Konan5.jpg

Работы вучонага вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Акрамя таго Уладзімір Міхайлавіч – удумлівы літаратурны крытык і публіцыст. Шмат артыкулаў напісаў для агульных і галіновых беларускіх энцыклапедый.

З 1982 г. У.М. Конан – член Саюза пісьменнікаў БССР. У 1984 г. за ўдзел у напісанні цыкла калектыўных манаграфій па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, апублікаваных у 1973–1980 гг., узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 2009 г. выйшаў зборнік артыкулаў да 75-годдзя з дня нараджэння вучонага “Погляд у вечнасць”.

Konan6.jpg

У апошнія гады жыцця ён захапіўся напісаннем фундаментальнага даследавання “Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі”. У 2010 г. выйшаў першы том, прысвечаны тэарэтычнай і мастацка-творчай эстэтыцы нашай краіны ад эпохі Сярэдневякоўя да пачатку ХХ стагоддзя.

Konan7.jpg

Больш звестак аб выдатным доктары філасофскіх навук і яго працах можна знайсці, карыстаючыся рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі: электронным каталогам, анлайн-энцыклапедыяй “Беларусь у асобах і падзеях”.

З 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205) праходзіць кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць” да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Конана.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам