ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Якога чалавека вырасцілі дзіцячыя фільмы?
Калядная зорка

5 снежня спаўняецца 80 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы Марыі Уладзіміраўне Сокал

5 снежня спаўняецца 80 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы Марыі Уладзіміраўне Сокал
Іншыя навіны

Нарадзілася Марыя Уладзіміраўна ў в. Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыўшы ў 1957 годзе сярэднюю школу, яна паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Sokal-2.jpg

Адразу пасля заканчэння інстытута першым месцам працы юнай Марыі стала Высокаўская гарадская бібліятэка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цудоўныя прафесійныя веды і адказны падыход да справы дазволілі ёй неўзабаве ўзначаліць гэтую бібліятэку.

У 1963 годзе Марыя Уладзіміраўна пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск. Да таго, як лёс прывёў М.У. Сокал у Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), яна працавала загадчыцай абанементам публічнай бібліятэкі № 12, бібліёграфам у Рэспубліканскай навукова-педагагічнай бібліятэцы, старшым бібліёграфам у Мінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы.

З красавіка 1976 года Марыя Уладзіміраўна была прынята ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна на пасаду старшага рэдактара навукова-метадычнага аддзела.

Ужо з самага пачатку працы М.У. Сокал праявіла сябе як спецыяліст, які выдатна ведае ўсе тонкасці бібліятэчнай справы.

Тэма кіравання чытаннем розных груп чытачоў была вельмі актуальная ў 1970–1980-я гг. Вялікі практычны вопыт і выдатныя тэарэтычныя веды дазволілі Марыі Уладзіміраўне стаць адным з лідараў гэтага кірунку метадычнай дзейнасці. “Библиотека и пятилетка”, “К 150-летию со дня рождения Л.Н. Толстого”, “Прапаганда беларускай літаратуры ў масавых бібліятэках рэспублікі” – далёка не поўны пералік выданняў, аўтарам-складальнікам якіх з’яўлялася М.У. Сокал. Яны адрозніваліся сваёй арыгінальнасцю, высока ацэньваліся калегамі: “Яе дапаможнікі вельмі цікавыя, не па шаблоне напісаныя...”.

Заслугі і поспехі Марыі Уладзіміраўны даволі ёміста адлюстраваны ў характарыстыцы, складзенай загадчыцай навукова-даследчага аддзела А.Г. Меламед у 1978 годзе: “Тав. Сокал М.У. валодае добрым стылем і ўмее цікава падаць матэрыял... карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод гарадскіх бібліятэкараў, да яе вельмі часта звяртаюцца за рознымі кансультацыямі работнікі бібліятэк г. Мінска. Яе сур’ёзны падыход да даручанай справы, пачуццё адказнасці набылі ёй павагу сярод работнікаў аддзела…”.

Прафесіяналізм Марыі Уладзіміраўны не застаўся без увагі кіраўніцтва і са студзеня 1979 года яна была пераведзена на пасаду галоўнага бібліятэкара, з кастрычніка 1979 па сакавік 1981 года ўзначальвала сектар па камплектаванні фондаў і кіраўніцтву чытаннем навукова-метадычнага аддзела.

Sokal-3.jpg

Марыя Уладзіміраўна карысталася заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег. У 1980 годзе дырэкцыя, партыйнае бюро і мясцовы камітэт прафсаюза бібліятэкі рэкамендавалі яе для паездкі ў Югаславію ў складзе турыстычнай групы Міністэрства культуры БССР.

У 1980–1990-я гады М.У. Сокал курыравала пытанні арганізацыі і развіцця сеткі масавых бібліятэк і таму сістэматычна выступала з дакладамі і кансультацыямі на рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх семінарах бібліятэчных работнікаў, па заданні Міністэрства культуры БССР выязджала ў камандзіроўкі для аказання метадычнай дапамогі бібліятэкарам.

Багаты практычны вопыт, цудоўнае веданне тэарэтычных пытанняў бібліятэказнаўства, прафесійны падыход да вырашэння актуальных праблем бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва – усе гэтыя якасці дазвалялі Марыі Уладзіміраўне выдатна спраўляцца з няпростай і адказнай працай па падрыхтоўцы метадычных дапаможнікаў, аналітычных выданняў, у якіх яна абагульняла інавацыйныя напрацоўкі і давала практычныя рэкамендацыі па іх укараненні.

“Пути привлечения населения в массовые библиотеки республики”, “Бібліятэка ў структуры вольнага часу насельніцтва”, “Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты бібліятэчнай работы” – гэтыя і іншыя выданні М.У. Сокал атрымалі вялікі водгук у бібліятэкараў краіны.

Аўтарству Марыі Уладзіміраўны належаць і разнастайныя аналітычныя матэрыялы аб дзейнасці публічных бібліятэк рэспублікі: “Городские библиотеки Белоруссии: анализ состояния работы и методические рекомендации”, “Государственные массовые библиотеки БССР: анализ работы централизованных библиотечных систем и методические рекомендации” і інш.

Прафесійныя дасягненні М.У. Сокал адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры, знакам “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва за 1975 год”, значком “Актыўны прапагандыст кнігі”.

Марыя Уладзіміраўна працавала ў Нацыянальнай бібліятэцы да 2005 года.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усёй душы віншуе Марыю Уладзіміраўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, пазітыўных эмоцый і яркіх уражанняў!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: Гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам