ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Беларуская літаратура папоўніла фонды Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі імя А. Асмонава
Старонкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР

Да 120-годдзя з дня нараджэння Ніны Варфаламееўны Каляды

Да 120-годдзя з дня нараджэння Ніны Варфаламееўны Каляды
Іншыя навіны

Ніна Варфаламееўна нарадзілася ў Вілейцы Маладзечанскай вобласці (сёння – Мінская вобласць) у сям’і рабочага. Рана страціўшы бацькоў, дзяўчынка з 12-гадовага ўзросту выхоўвалася ў дзіцячых дамах г. Мінска.

У ліпені 1921 г. Ніна скончыла Мінскія 5-месячныя лектара-інструктарскія і настаўніцкія курсы і атрымала права выкладаць у пачатковай школе.

Kolyada_2.jpg
Пасведчанне аб заканчэнні 5-месячных лектара-інструктарскіх і настаўніцкіх курсаў

Вырашыўшы прадоўжыць выкладчыцкую дзейнасць, дзяўчына паступіла на педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучанне яна сумяшчала з працай: з 1923 года на працягу двух гадоў працавала выхавальніцай у дзіцячым доме № 1 г. Мінска, у перыяд з 1925 па 1930 г. – настаўніцай 1-й Савецкай школы г. Мінска.

Kolyada_3.jpgАле лёс склаўся так, што праз хваробу горла Ніна Варфаламееўна вымушана была пакінуць выкладанне. Сама яна так успамінала пра гэты пераломны перыяд у жыцці: “…я работала в школе, но по состоянию здоровья должна была переменить профессию. Выбор мой пал на работу с книгой. Я пошла в Республиканский библиотечный коллектор в качестве консультанта по белорусской литературе. В эти годы я еще ближе познакомилась с работой библиотек”.

У 1932 г. Н.В. Каляда была накіравана ў аспірантуру. “Развитие библиотечного дела в Белоруссии вызвало необходимость дальнейшего развития библиографической работы и, в первую очередь, рекомендательной библиографии. При библиотеке (заўв. аўт. – маецца на ўвазе Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна) была создана группа аспирантов, куда привлекли и меня. Группа была прикреплена к аспирантуре научно-исследовательского института комвоспитания. Но поскольку там не было специалистов по библиотечному делу, группа распалась, – праз гады ўспамінала яна пачатак сваёй навуковай падрыхтоўкі. З улікам гэтых абставін Ніну Варфаламееўну перанакіравалі ў аспірантуру пры Маскоўскім бібліятэчным інстытуце (сёння – Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры).

Kolyada_4.jpg
Даведка, якая пацвярджае заканчэнне аспірантуры

Пасля заканчэння навучання ў 1936 г. яна пераехала ў Мінск і на працягу пяці гадоў працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) старэйшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, пазней – намеснікам дырэктара па навуковай частцы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Н.В. Каляда была ў эвакуацыі: вярнулася ў сферу педагогікі і працавала выкладчыкам і дырэктарам сярэдняй школы г. Можга ва Удмурцкай АССР. Праз многія гады Ніна Варфаламееўна ў думках вярталася ў нялёгкае мінулае: “Великая Отечественная война прервала работу в библиотеке, те, кто успел уйти из Минска, разбрелись, кто куда. Многие из оставшихся в Минске погибли. Но и в эвакуации, работая директором средней школы, я никогда не забывала библиотеку и свою работу. Я с восторгом рассказывала о ней и мечтала о скорейшем возвращении в Белоруссию”.

У 1945 годзе яна была ўзнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Вярнулася з эвакуацыі Н.В. Каляда ў пачатку 1944 г. па вызаву ЦК КПБ і заступіла на пасаду начальніка палітыка-асветніцкага ўпраўлення Народнага камісарыята асветы БССР (Гомель), а пасля арганізацыі ў 1945 г. Бібліятэчнага ўпраўлення Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў пры Савеце Міністраў БССР была прызначана яго начальнікам.

У пасляваенныя гады перад бібліятэкамі акрамя вырашэння матэрыяльных і кадравых цяжкасцей асаблівай увагі патрабавала работа па аднаўленні страчаных фондаў. Па меры вызвалення савецкімі войскамі Польшчы і Чэхаславакіі, прасоўвання па тэрыторыі Германіі, сталі выяўляцца вывезеныя з БССР бібліятэчныя фонды, з’явілася магчымасць іх вяртання. У канцы 1945 г. у Мінск паступіла каля 60 вагонаў кніг. Для іх размеркавання была створана спецыяльная камісія, у склад якой увайшла і Ніна Варфаламееўна.

Kolyada_5.jpg
Завераная копія распараджэння СНК БССР № 2585 ад 24.10.1945
аб стварэнні камісіі для размеркавання па бібліятэках кніг, якія былі прывезены з Германіі

На працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна Н.В. Каляда вярнулася ў 1947 г. Першы час працавала “па-за аддзелам, пад непасрэдным кіраўніцтвам Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага, а потым была прызначана загадчыцай навукова-бібліяграфічнага аддзела. Кіравала гэтым напрамкам працы Ніна Варфаламееўна на працягу наступных пятнаццаці гадоў да самага выхаду на заслужаны адпачынак.

З 1946 па 1956 год Ніна Варфаламееўна па сумяшчальніцтве працавала старшым выкладчыкам на бібліятэчным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (сёння – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), шчодра дзялілася сваімі прафесійнымі ведамі і вопытам з маладымі кадрамі.

Kolyada_6.jpg
4-ты выпуск бібліятэчнага факультэта. 1951 г.
Ніна Варфаламееўна ў ніжнім радзе выкладчыкаў

Н.В. Каляда – складальнік і рэдактар шматлікіх матэрыялаў рэкамендацыйнай бібліяграфіі для публічных бібліятэк БССР.

Kolyada7-8.jpg

У 1959 г. пад яе рэдакцыяй выйшлі ў свет бібліяграфічныя паказальнікі літаратуры з агульнай назвай “Каталог раённай і сельскай бібліятэкі”.

Kolyada9-10.jpg

Ніна Варфаламееўна 28 гадоў свайго прафесійнага жыцця прысвяціла бібліятэчнай галіне. Яна належыць да пляяды бібліёграфаў-прафесіяналаў, якія заклалі падмурак і сфарміравалі традыцыі айчыннай бібліяграфіі.

Kolyada_11.jpg
Пачатак 1960-х гг.

Яе шматгадовая бездакорная праца была адзначана ўзнагародамі розных узроўняў: Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1957), значком “За выдатную працу” (1957); Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры (1962); падзякай кіраўніцтва Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (1962); Ганаровай граматай Вярхоўнай рады БССР (1963).

Kolyada_12.jpg
Ніна Варфаламееўна сядзіць другая справа, 1965 г.

У чэрвені 1983 года жыццёвы шлях Ніны Варфаламееўны скончыўся.

12 снежня 2023 года ў рамках праекта “Вядомыя імёны” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу “Ніна Варфаламееўна Каляда «Я ніколі не забывала бібліятэку…»: да 120-годдзя з дня нараджэння”.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірынай Кукетай.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам