ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Калекцыянер Алег Судлянкоў: Быў час, калі экслібрысы называлі перажыткам буржуазіі
Казачнік і сапраўдны сябар дзяцей

Віншуем з 90-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Ягораўну Вінаградаву

Віншуем з 90-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Ягораўну Вінаградаву
Іншыя навіны

Валянціна Ягораўна нарадзілася 16 мая 1931 года ў в. Грудзінаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння Грудзінаўскай сярэдняй школы ў 1951 годзе дзяўчына паступіла ў Харкаўскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут, дзе атрымала спецыяльнасць “метадыст і выкладчык клубнай справы”.

Валянціна Ягораўна была накіравана на працу ў Міністэрства культуры БССР, дзе на працягу года з’яўлялася інспектарам клубных устаноў упраўлення культасветустаноў.

З верасня 1956 года і на працягу наступных дзевяці гадоў В.Я. Вінаградава працавала ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы. Клубная справа, бібліятэказнаўства, асновы савецкага мастацтва – усе гэтыя прадметы выкладала Валянціна Ягораўна. За ўвесь час працы ў навучальнай установе яна была не толькі выкладчыцай, але і загадчыцай завочнага аддзялення, старшынёй прадметнай цыклавой камісіі, кіраўніком вытворчай практыкі, сакратаром партыйнай арганізацыі вучылішча і дэпутатам Гродзенскага гарсавета.

Vinogradova.jpg

Прафесійны шлях В.Я. Вінаградавай у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна пачаўся ў лістападзе 1965 года, калі яна была прынята на часовую пасаду бібліёграфа навукова-бібліяграфічнага аддзела.

Цудоўна сябе зарэкамендаваўшы, з 20 студзеня 1966 года пераведзена на пастаянную пасаду старэйшага бібліёграфа навукова-метадычнага аддзела. Тут назапашаны ёю вопыт быў надзвычай запатрабаваны і яна эфектыўна яго выкарыстоўвала.

Валянціна Ягораўна – аўтар шматлікіх інструкцыйна-метадычных матэрыялаў у дапамогу работнікам масавых бібліятэк. Яна была бліскучым лектарам Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры.

Vinogradova_3_4.jpg

З 1 жніўня 1969 года В.Я. Вінаградава ўзначаліла аддзел даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы, за час працы ў гэтым структурным падраздзяленні Валянціна Ягораўна стала адным з вядучых бібліёграфаў бібліятэкі і рэспублікі. Яна не толькі кваліфікавана і добразычліва абслугоўвала чытачоў і паспяхова кіравала працай аддзела, але і прафесійна займалася складаннем бібліяграфічных паказальнікаў, на працягу многіх гадоў рэдагавала ўсе бягучыя інфармацыйныя выданні, якія выпускаліся аддзелам.

Валянціна Ягораўна вяла разнапланавую метадычную працу і вельмі часта выступала з дакладамі на ўсесаюзных, рэспубліканскіх, абласных канферэнцыях і семінарах. Яна пастаянна аналізавала работу бібліятэк рэспублікі па даведачна-інфармацыйным абслугоўванні, шчодра дзелячыся сваім вопытам і напрацоўкамі на старонках прафесійнага друку.

Пры непасрэдным актыўным удзеле Валянціны Ягораўны рыхтаваліся ўсе дакументы гэтых гадоў, рэгламентуючыя даведачна-бібліяграфічную дзейнасць Дзяржбібліятэкі БССР імя У.І. Леніна і бібліятэк рэспублікі. У верасні 1975 года пад кіраўніцтвам загадчыцы ў аддзеле была створана група выбарчага распаўсюджвання інфармацыі для забеспячэння актуальнай інфармацыяй супрацоўнікаў ЦК КПБ.

У 1983 годзе па стане здароўя В.Я. Вінаградава перайшла на пасаду галоўнага бібліёграфа, на якой прапрацавала да самага выхаду на заслужаны адпачынак у 1993 годзе.

Валянціна Ягораўна прымала самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі: была сакратаром (намеснікам сакратара) партарганізацыі бібліятэкі, старшынёй прафкама бібліятэкі, старшынёй групы народнага кантролю і інш.

В.Я. Вінаградава ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры (05.05.1981), значком “За выдатную працу”.

З цеплынёй і павагай успамінаюць яе калегі. Таццяна Анатольеўна Яроха адзначае: “Валянціна Ягораўна – сціплы чалавек, які валодае рэдкай душэўнасцю і тактам, нязменна добразычліва ставіцца да чытачоў і калег. З ёй заўсёды можна было параіцца і па працоўных пытаннях, і ў выпадку ўзнікнення складаных жыццёвых праблем; яе дапамога была дзейсная, ненадакучлівая і ніколі ёю не афішавалася”.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Валянціну Ягораўну Вінаградаву з юбілеем і зычыць ёй здароўя і дабрабыту, шчасця, кахання і ўвагі блізкіх людзей.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам