ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу інклюзіўнай адукацыі
Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі
Іншыя навіны

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Раней былі апублікаваны артыкулы пра музычнае жыццё Віцебска (1917–1918 гг.), Оршы, Бабруйска і Гомеля.

Музычная адукацыя ў Беларусі да рэвалюцыі 1917 г. была часткай адукацыйнага працэсу Расійскай імперыі. У многіх гарадах выпускнікі Пецярбургскай і Маскоўскай кансерваторый адкрывалі прыватныя школы [22], але працягласць іх дзейнасці залежала ад поспеху арганізатара і цікаўнасці навучэнцаў.

Аднак савецкая ўлада, адказваючы на вялікі запыт і цікавасць грамадства да ведаў, узяла ў свае рукі і музычную адукацыю. У многіх гарадах Беларусі, Расіі былі арганізаваны народныя кансерваторыі. У адрозненне ад сённяшняга статусу гэтай установы як вышэйшай навучальнай установы ў галіне музыкі, спачатку яны выконвалі хутчэй асветніцкую ролю. Пазней сістэма музычнай адукацыі ўключала тры ступені, ад ніжэйшай да вышэйшай: музычную школу, музычнае вучылішча (тэхнікум) і кансерваторыю (інстытут мастацтваў, акадэмію і да т.п.). Некаторыя народныя кансерваторыі сапраўды былі ператвораны ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, як, напрыклад, Харкаўскі дзяржаўны музычна-драматычны інстытут, іншыя – у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, як Музычны тэхнікум у Віцебску.

Народная кансерваторыя Віцебскага аддзела Усерасійскага саюза аркестрантаў была заснавана ў кастрычніку 1918 г. Першым яе кіраўніком стаў М.А. Малько.

Малько Мікалай Андрэевіч (1883–1961) – рускі дырыжор, выпускнік Пецярбургскай кансерваторыі па класе кампазіцыі М.А. Рымскага-Корсакава і дырыжыравання М.М. Чарапніна. У 1908–1918 гг. – дырыжор Марыінскага тэатра. У 1918–1921 гг. узначальваў Віцебскую народную кансерваторыю і сімфанічны аркестр. У далейшым – дырыжор, прафесар кансерваторый у Маскве, Харкаве і Кіеве, з 1929 г. – дырыжор у Вене, Празе, Капенгагене, Лондане. З 1957 г. узначальваў створаны ім сімфанічны аркестр у Сіднэі (Аўстралія). У 1959 г. гастраляваў у СССР у рамках сусветнага гастрольнага тура. Як грамадскі дзеяч і публіцыст прапагандаваў рускую і савецкую музыку. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў актыўны ўдзел у кампаніі па зборы сродкаў у дапамогу СССР. З 1963 г. у Капенгагене раз у 4 гады праводзіцца міжнародны конкурс дырыжораў яго імя.

Віцебскі перыяд жыцця М. Малько характарызаваўся так: “в Витебске блистательнейшим образом развернулись его выдающиеся организаторские и педагогические способности. <…> С поразительной энергией Малько добивается в Витебске, этом небольшом, тихом провинциальном городке, открытия «Народной консерватории» и одновременно буквально «из ничего», из чрезвычайно пестрого по профессиональному уровню и в общем малого количества музыкантов, формирует симфонический оркестр” [21, с. 21–22]. У мясцовай газеце “Витебский листок” ад 10 лістапада 1918 г. паведамлялася: “Под руководством талантливого дирижера Н. Малько симфонический оркестр Витебского отдела Всероссийского союза оркестрантов стал неузнаваем. За сравнительно короткое время оркестр провел большую работу и в настоящее время в условиях провинциальной жизни, несомненно, может считаться блестящим” [21, с. 22]. Гэты аркестр, па звестках самога М. Малько, з 11 чэрвеня 1919 г. па 11 красавіка 1921 г. даў 201 канцэрт. Але ў рамках гэтага невялікага горада М. Малько было “цесна”, і ўвосень 1921 г. ён пераехаў у Маскву.

22 верасня 1919 г. Народная кансерваторыя была рэарганізавана ў 1-ю Віцебскую дзяржаўную спецыяльную музычную школу 3-х ступеней Народнага камісарыята асветы РСФСР. У верасні 1921 г. музычная школа 3-х ступеней падзялілася на дзве школы: I ступені і школу II і III ступеней, якія працавалі пад адзіным кіраўніцтвам. У 1922 г. кансерваторыя была рэарганізавана ў тэхнікум павышанага, а затым звычайнага тыпу з трыма аддзяленнямі: выканальніцкім, навукова-тэарэтычным і інструментальна-педагагічным. Цяпер гэта Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага.

У Народнай кансерваторыі Віцебска быў сабраны моцны педагагічны калектыў. Аб’ява аб уступных іспытах у кансерваторыю і пачатку заняткаў з’явілася ў газеце ў лістападзе 1918 г. [1; 3]. Уступныя экзамены прайшлі ў доме Пунцэля на былой Смаленскай вуліцы (сучасная вул. Леніна, 52/16). Кансерваторыя размяшчалася ў будынку Марыінскай жаночай гімназіі [20].

1_ZHenskaya Mariinskaya gimnaziya.jpg
Марыінская жаночая гімназія ў пачатку XX ст., Віцебск. З адкрытых крыніц

Пытанне аб кансерваторыі і раённых музычных школах было на кантролі Губернскага выканаўчага камітэта: абмяркоўвалася на яго пасяджэнні [5], а сама ўстанова загадам была перададзена ў падпарадкаванне Губернскаму аддзелу народнай адукацыі [6].

У гонар адкрыцця Народнай кансерваторыі быў дадзены канцэрт:

В воскресенье 8 декабря в городском театре состоится концерт, посвященный открытию Витебской народной консерватории <...> В концертном отделении примет участие симфонический оркестр Витебского Отделения Всероссийского Союза Оркестрантов под управлением Николая Малько и почти все профессора в качестве солистов: Бай, Мерин, Ивановский (фортепиано), Шейдлер, Бессмертный (скрипка), Шпильман (виолончель), Левман (контрабас), Брауде (английский рожок), Шуман (валторна), Зимин (пение).

Открытие Народной Консерватории.
Известия Витебского Губернского Совета
крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов
(далей – Известия Витебского…), 1918, 7 снеж., с. 4

1_Dzaniza 1918 24 sne.jpg
Кансерваторыя у Вітабску. Дзянніца, 1918, 24 снеж., с. 4

Праз год Народная кансерваторыя была ператворана ў спецыяльную музычную школу, так яна названа ў газетнай аб’яве ад 9 кастрычніка 1919 г.:

2_Izvestia 1919 9 okt.jpg
Музыкальная жизнь. К организации Специальной Музыкальной Школы.
Известия Витебского..., 1919, 9 кастр., с. 4

Але пра пачатак заняткаў было абвешчана толькі 2 лістапада: “С понедельника 3 декабря начинаются регулярные занятия в помещении 36 Советской трудовой школы (Шоссейная, д. 21)” [10].

Музычная адукацыя была арганізавана не толькі ў Віцебску:

3_vakansii_izv_1919_9 noabra.jpg
О вакансии для преподавателей музыки.
Известия Витебского..., 1919, 9 ліст., с. 4

Паралельна з адукацыйным кірункам у 1918–1922 гг. працягвалася самаадукацыя і канцэртная дзейнасць. У лістападзе 1918 г. Віцебскі самаадукацыйны гурток імя А.В. Луначарскага правёў “літаратурна-музычны драматычны ранак”, прысвечаны 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння І.С. Тургенева [2]. А Пралетарскі клуб меў намер адкрыць, акрамя драматычнай і літаратурнай секцый, – музычную і вакальную [4].

Часта спектаклі і канцэрты суправаджалі мітынгі – праводзіліся па іх заканчэнні. Тэматыка мітынгаў была разнастайнай: “Социальное обеспечение в Советской России”, “Экономическое положение России и Западной Европы” [12], “Торжественное открытие 6-й партийной школы и Народной музыкальной школы” (у канцэрце ўдзельнічалі “профессора Народной консерватории и местных театров”) [12 а].

4_Konzert evr 1922 5 avg.jpg
Концерт еврейской народной музыки.
Известия Витебского…, 1922, 5 жніўня, с. 4

Кісельгоф Зіновій Аронавіч (1878–1939) – вядомы збіральнік яўрэйскіх народных песень, педагог, заснавальнік Петраградскага яўрэйскага настаўніцкага таварыства і адзін з заснавальнікаў Таварыства яўрэйскай народнай музыкі, дырэктар Нацыянальнай яўрэйскай школы (з высокім узроўнем адукацыі) і дзіцячага дома ў Ленінградзе, які прыняў многіх дзяцей з Украіны і Беларусі, асірацелых падчас Грамадзянскай вайны.

У 1922 г. у газетах аднавіліся аб’явы аб тэатральных пастаноўках, у тым ліку гастрольных.

5_Изв Витеб 11 июня 1922.jpg
Грандиозное летнее «Кабарэ».
Известия Витебского…, 1922, 11 чэрв, с. 4

6_Кабаре Елаги 27 июля 1922.jpg
Грандиозное «Кабарэ».
Известия Витебского…, 1922, 27 ліп, с. 4

Елагі – гістарычны раён у заходняй частцы Віцебска – у пачатку XX стагоддзя быў адным з галоўных месцаў адпачынку гараджан.

2_Sad_Elagi_1908.jpg
Сад Елагі, 1908 г. Паштоўка. З адкрытых крыніц

У газетах публікаваліся нататкі, нярэдка крытычныя, аб тэатральных пастаноўках.

7_Demon.jpg
Гастроли Московской оперы. «Демон».
Известия Витебского…, 1922, 26 верас., с. 3

8_Gastroli 1922 1 oktabr.jpg
Гастроли Московской оперы. "Фауст" и "Онегин".
Известия Витебского…, 1922, 1 кастр., с. 4

У наступным нумары газеты быў апублікаваны рэпертуар драматычнага і музычнага тэатраў на зімні сезон. З опер планаваліся да паказу: “Фауст” Ш. Гуно, “Рыгалета” і “Травіята” Дж. Вердзі, “Паяцы” Р. Леанкавала, “Русалка” А. Даргамыжскага, “Пікавая дама” П. Чайкоўскага, “Барыс Гадуноў” М. Мусаргскага, “Галька” С. Манюшкі, “Дэман” А. Рубінштэйна, “Яўгеній Анегін” П. Чайкоўскага, “Аскольдава магіла” А. Вярстоўскага, “Севільскі цырульнік” Дж. Расіні і інш.

9_Po teatram 3 okt 1922.jpg
По театрам. Репертуар на зимний сезон.
Известия Витебского…, 1922, 3 кастр., с. 3

Як бачым з анонсу, віцяблян – аматараў музыкі чакала сустрэча з папулярнымі операмі класічнага рэпертуару, якія, за рэдкім выключэннем, і ў наш час ставяцца на оперных сцэнах.

Спіс выкарыстаных крыніц
Спіс дадатковых крыніц

Аўтар публікацыі: Л.Г. Тупчыенка-Кадырава, кандыдат гістарычных навук,
галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ.

Азнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да нашай краіны.
Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Навіны

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ наведалі бібліятэку

30 Ліс 2023

30 лістапада адбылася сустрэча кіраўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі з выпускнікамі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка віншуе са 100-годдзем літаратурнага аб’яднання “Маладняк”!

1 Сне 2023

29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася літаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”, прымеркаваная да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

29 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам