ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
У музеі Якуба Коласа з'явяцца постаці яго герояў
Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

Першае слова ў кожным лёсе

Першае слова ў кожным лёсе
Іншыя Навіны

З 17 верасня да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Першае слова ў кожным лёсе”, прысвечаная Дню маці (14 кастрычніка).

У душы і ў сэрцы кожнага чалавека, у залежнасці ад яго ўзросту і жыццёвага вопыту, заўсёды існуюць нейкія святыні, самыя запаветныя і шаноўныя вобразы і ісціны, якія напоўнены найважнейшым сэнсам і з’яўляюцца арыенцірам. Мабыць, першай такой святыняй, якую адкрывае для сябе кожны з нас, з’яўляецца вобраз МАЦІ.

“Мама” – гэтае першае слова, якое вымаўляе чалавек. У гэта слова мы, часам несвядома, укладаем бязмежную любоў і бясконцую ўдзячнасць за дадзенае нам жыццё, безупынны клопат, бяссонныя ночы, цеплыню, пяшчоту і падтрымку, якую заўсёды знаходзім у маці.

Дакументы віртуальнай экспазіцыі “Першае слова ў кожным лёсе”, прадстаўленыя ў раздзелах “З гісторыі свята”, “Вобраз маці ў жывапісе”, “Вобраз маці ў паэзіі”, “Сцэнарыі святкавання Дня маці”, “Маладой маме”, будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў.

Выстаўка мае простую навігацыю з гіперспасылкамі, якія перамяшчаюць карыстальніка ў раздзел, што яго цікавіць (кнопкі “Раздзелы”, “Далей”, “Назад”). Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра канкрэтнае выданне клікніце на яго фота.

Заказаць неабходныя для работы выданні можна ў бібліятэцы і з дапамогай электроннага каталога на інтэрнэт-партале.

Віртуальная выстаўка падрыхтавана сектарам абслугоўвання дакументамі па выяўленчым і відовішчных мастацтвах аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Чытайце таксама пра другія віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам