На занятках можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых работ (дысертацый, дыпломных і курсавых работ, рэфератаў і інш.). Прыклады бібліяграфічных апісанняў дакументаў даюцца з улікам патрабаванняў ДАСТ 7.1 – 2003 "Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления" і ўзораў афармлення бібліяграфічнага апісання, зацверджаных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь 28.02.2014 і 25.06.2014 адпаведна. Заняткі ладзяцца а 17-й гадзіне кожную апошнюю сераду месяца ў зале для групавых заняткаў, размешчанай на 2-м паверсе, у памяшканні № 257с. Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 40. |