ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіНавучанне карыстальнікаўБясплатныя групавыя заняткіШкола даследчыка: рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і знешнія базы даных

Школа даследчыка

Цыкл бясплатных заняткаў “Школа даследчыка” раскрывае магчымасці бібліятэкі і яе асноўныя інфармацыйныя рэсурсы, навучае хуткаму пошуку інфармацыі па каталогах і базах даных.

"Асновы пошуку інфармацыі: каталогі, даведачныя і бібліяграфічныя выданні": заняткі-прэзентацыя даведачна-пошукавых зон бібліятэкі, падсобных фондаў чытальных залаў, асаблівасцях пошуку па друкаваных выданнях, электронамі і картачнаму каталогах.

"Электронныя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай": трэнінг па пошуку інфармацыі ў электронным каталогу бібліятэкі, каталогах яе інтэрнэт-партала і базах даных, створаных бібліятэкай.

"Набытыя базы даных: характарыстыка і алгарытм пошуку": практычныя заняткі па методыцы пошуку ў базах даных, набытых бібліятэкай.

"Пошук навуковай інфармацыі ў Інтэрнэце": практычныя заняткі-трэнінг.

Практычныя заняткі праходзяць штотыднёва па аўторках у зале для групавых заняткаў, размешчанай на 2-м паверсе, у памяшканні № 257с. Пачатак – у 17.00, працягласць – ад 45 да 60 хвілін.

Магчыма наведванне як асобных заняткаў, так і ўсяго комплексу.

Даведкі па тэлефонах:
(8 017) 293 27 40 (панядзелак – пятніца з 9.00 да 17.00);
(8 017) 293 27 38 (панядзелак – пятніца з 17.00 да 21.00; субота – нядзеля з 10.00 да 18.00).
Адрас электроннай пошты: sio@nlb.by

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты