Адкрытая і закрытая аглядныя пляцоўкі размешчаны ў верхняй частцы вышыннага фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (уваход з адваротнага боку будынка).
|
Наведвальнікі трапляюць на аглядную пляцоўку на панарамным ліфце фінскай фірмы “KONE”, які мае празрыстую шкляную прызматычную сценку, што дазваляе перажыць адчуванне палёту. |
|
Выгаднае ландшафтнае размяшчэнне бібліятэкі робіць аглядную пляцоўку прывабным турыстычным аб’ектам. Цудоўныя віды сталіцы і яе наваколля, што адкрываюцца з вышыні больш за 73 метры, уражваюць у любы час года. |
|
Закрытая аглядная пляцоўка знаходзіцца на 22-м паверсе і ўяўляе сабой залу ў выглядзе шматгранніка. |
|
Тут размешчана галерэя "Панарама", дзе дзейнічае зменная выстаўка карцін і праводзяцца спецыяльна арганізаваныя мерапрыемствы (урачыстыя цырымоніі, прэзентацыі, дзелавыя сустрэчы). |
|
Наведвальнікі змогуць не толькі зірнуць на сталіцу з вышыні птушынага палёту, але і віртуальна азнаёміцца са славутасцямі Мінска з дапамогай праекта “Віртуальны тур”, распрацаванага напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. |
|
Кафейны бар “Graf Cafe” (22-гі паверх) з утульным інтэр’ерам прапануе гасцям духмяныя гарбаты і каву, дэсерты, гарачыя стравы і закускі, а таксама шырокі асартымент напояў. На памяць аб наведванні можна набыць сувенірную прадукцыю. Від з акна, які зачароўвае, прыемная атмасфера пад мелодыі ў стылі Chillout & Lounge будуць дарэчы як для сямейнага адпачынку, рамантычных сустрэч, так і для дзелавых перамоў. Для зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі бар прапануе пастаянную скідку на 5 %, для супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – 10 %, для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – 25 %. |
|
Рэжым работы: Панядзелак – нядзеля: 11.00–23.00 (апошні пад'ём – у 22.30).
Рэжым працы касы адпавядае рэжыму працы агляднай пляцоўкі Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 66, 293 29 53. Дадатковую інфармацыю па агляднай пляцоўцы можна атрымаць у нашых акаўнтах на Instagram і Facebook. |