ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіПраект “У госці да кніг”

Праект “У госці да кніг”

Культурна-асветніцкі праект “У госці да кніг”:

  • рэалізуецца пасродкам культурна-асветніцкіх заняткаў для дзяцей у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • накіраваны на развіццё цікавасці да кнігі і чытання, папулярызацыю нацыянальнай кніжнай спадчыны.

Задачамі праекта з’яўляюцца прыцягненне ўвагі дзяцей да бібліятэкі і музея, развіццё ў іх любові да кнігі, стымуляванне чытацкай актыўнасці, фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Унікальнасць заняткаў заключаецца ў магчымасці вывучэння нацыянальнай кніжнай спадчыны пасродкам найбагацейшага збору кніжных помнікаў. Наведвальнікі пазнаёмяцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, некаторым з якіх ужо 100, 200, 300, 400 і нават 500 гадоў.

Заняткі праходзяць з ужываннем актыўных і інтэрактыўных методык, а гэта значыць, што сустрэчы ператвараюцца ў займальную гутарку, у якой кожны прымае актыўны ўдзел. Дзяцей чакаюць вясёлыя творчыя заданні і гульні. Мэта заняткаў – не толькі адкрываць для хлопчыкаў і дзяўчынак навуковыя факты, а зацікавіць тэмай, каб у іх узнік імпульс самім чытаць і даведвацца пра новае.

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–17 гадоў.

Кошт адных заняткаў – 4.50 (чатыры рублі пяцьдзясят капеек), працягласць – 60 хвілін.

СЕРЫІ ЗАНЯТКАЎ:

Af.-v-gosti-k-knigam.jpgВопыт правядзення заняткаў знайшоў адлюстраванне ў займальным навукова-папулярным выданні для дзяцей «У госці да кніг», якое прысвечана гісторыі кніжнай культуры і змяшчае творчыя заданні, што садзейнічаюць папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны і павышэнню культурнага патэнцыялу падрастаючага пакалення. Выданне складаецца з трох раздзелаў: «Рукапісная кніга», «Друкаваная кніга», «Францыск Скарына».

Падрабязней пра дзейнасць, навіны, падзеі і дасягненні праекта “У госці да кніг”, а таксама фотасправаздачы заняткаў можна паглядзець у сацсетцы Flickr і тут:

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты