Серыя “Клуб кніжных прафесараў" уяўляе сабой суцэльны курс заняткаў і разлічана на шматразовае і сістэматычнае наведванне музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Заняткі праходзяць штомесяц. Праграма пачынаецца ў верасні і завяршаецца ў маі.
На занятках, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, хлопчыкі і дзяўчынкі ажыццявяць падарожжа ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Заняткі змяшчаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні.
Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця свабодна праяўляе сябе і ў той жа час усе захоплены агульнай справай. Дзеці стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу спазнання кнігі.
На музейныя заняткі часта запрашаюцца даследчыкі кнігі, мастакі, пісьменнікі, музыкі, якія дзеляцца сваімі ведамі, творчасцю і любоўю да кнігі.
Тэмы заняткаў: