Серыя "Музейныя чытанні" ставіць мэтай адрадзіць традыцыю чытання ўслых, вярнуць прэстыж чытанню, зрабіць яго папулярнай справай, прывіць любоў да чытання і прадэманстраваць, што бібліятэка і музей могуць стаць месцамі захапляльнага чытання.
Каб у дзяцей чытанне асацыіравалася з радасцю, а не з сумам і прымушэннем, любоў да чытання трэба выхоўваць. Існуе нямала методык, якія дапамогуць дзіцяці пагрузіцца ў цудоўны свет кнігі.
Заняткі праводзяць прафесіяналы, якія шчыра любяць кнігу.