Для школьнікаў 1–5 класаў.
На занятках дзецям прапануецца паглядзець на бібліятэку і музей не толькі як карыстальнікам і наведвальнікам. Падчас заняткаў яны стануць бібліятэкарамі і будуць ажыццяўляць пошук дакументаў у электронным каталогу, спрабаваць адшукаць кнігу ў падсобным фондзе і абслужыць карыстальніка. У музеі маленькім гасцям будуць прапанаваны сітуацыі, калі яны змогуць паспрабаваць сябе ў якасці музейнага наглядчыка, навуковага супрацоўніка і экспазіцыянера. Удзельнікі заняткаў змогуць параўнаць арганізацыю працы ў бібліятэцы і музеі.