Для школьнікаў 1–5 класаў.
Занятак прысвечаны Ефрасінне Полацкай, гістарычнай асобе 12 стагоддзя са слаўнага горада Полацка, якая ў храмавым скрыпторыі Полацкага Сафійскага сабора перапісвала кнігі. Юныя наведвальнікі пазнаёмяцца з багатай рукапіснай кніжнай культурай Беларусі. І самае важнае – змогуць убачыць рукапісныя кнігі ў музейнай экспазіцыі, а таксама пагартаць і пачытаць факсімільныя выданні рукапісаў.
Заняткі прадугледжваюць творчыя заданні.