Для школьнікаў 1–5 класаў.
Бібліятэка – гэта найперш дом, дзе жывуць кнігі. На занятках дзеці пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Асаблівая ўвага будзе нададзена музею кнігі, дзе экспануюцца арыгінальныя кніжныя помнікі. Наведвальнікі пазнаёмяцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, некаторым з якіх ужо больш за 500 гадоў.
Заняткі прадугледжваюць творчыя заданні.