Для школьнікаў 4–11 класаў.
Заняткі прысвечаны вераванням і рэлігійным традыцыям беларускай поліканфесійнай культуры. Спачатку дзецям будзе прапанавана прэзентацыя і праведзена лекцыя-гутарка пра язычніцкае светаўспрыманне, пашырэнне хрысціянства на беларускіх землях, пра суіснаванне розных рэлігій, што з’явілася гістарычным падмуркам фарміравання традыцыі талерантнасці беларускага этнасу, а таксама існавання поліканфесійнай дзяржавы. Асобная ўвага будзе нададзена рэлігійным кнігам. Пасля размовы дзеці самі змогуць выявіць ў музейнай экспазіцыі кніжныя помнікі, якія належаць да розных канфесійных традыцый. Школьнікам будзе прапанавана часова стаць музейнымі работнікамі і расказаць пра рэлігійныя кнігі, якія дэманструюцца ў экспазіцыі.
Заняткі прадугледжваюць творчыя заданні.