ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"А. Труая

А. Труая

Да 100-годдзя з дня нараджэння французскага пісьменніка Анры Труая (літаратурны псеўданім Льва Тарасава) (1911–2007)

Выстаўка, прысвечаная 100-гадоваму юбілею Анры Труая – французскаму пісьменніку, гісторыку, мысліцелю, члену Французскай акадэміі – налічвае каля 80 дакументаў, якія змяшчаюць раманы (псіхалагічныя, біяграфічныя, гістарычныя), навелы, аповесці, апавяданні, эсэ.

Пісьменнік і гісторык, даследчык і асветнік, які аб’яднаў у сваёй творчасці і асобе рускую і французскую культуры, Анры Труая пакінуў унікальную спадчыну ў сучаснай сусветнай літаратуры.

Анры Труая, поўны глыбокай павагі, схіляўся перад геніем класікаў рускай і французскай літаратуры. Скрупулёзна вывучаныя і эмацыянальна перажытыя ім біяграфіі “Вялікіх” увасобіліся ў своеасаблівыя літаратурныя партрэты А.С. Пушкіна, М.В. Гогаля, І.С. Тургенева, Ф.М. Дастаеўскага, Л.М. Талстога, А.П.Чэхава, М. Горкага, М. Цвятаевай, Б. Пастарнака, Анарэ дэ Бальзака, Гі дэ Мапасана, Гюстава Флабера, Эміля Заля. У экспазіцыі рускамоўныя пераклады біяграфічных раманаў А.Труая прадстаўлены ў серыях “Русские биографии”, “Русские портреты в литературе”, “Роман-биография”.

Яго гістарычныя эсэ пра шэраг расійскіх правіцеляў заснаваны на вывучэнні велізарнай колькасці архіўных дакументаў, пісьмовых крыніц, вусных сведчанняў. Гэта такія даследаванні, як “Іван Грозны”, “Кацярына Вялікая”, “Пётр Вялікі”, “Аляксандр I. Паўночны сфінкс”, “Аляксандр II”, “Аляксандр III” і інш.

Літаратурным першынцам А. Труая стаў раман “Обманчивый свет”, выпушчаны ў 1935 годзе французскім выдавецтвам “PLON”, які адразу ж атрымаў прэмію папулісцкага рамана. Раман “Обманчивый свет” на рускай мове прадстаўлены ў экспазіцыі выданнем 1991 года.

Сярод рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаходзіцца першае выданне рамана “Павук” – “Henry Troyat. L’Araigne” (Парыж, 1938) – з аўтографам. За гэты твор Анры Труая атрымаў прэстыжную Ганкураўскую прэмію. На выстаўцы дэманструецца копія тытульнага ліста выдання і копія ліста з аўтографам.

У 1940 годзе А.Труая стварае раман “Жудыт Мадрые”, у якім пісьменнік разважае пра адказнасць чалавека, маральныя праблемы, пастаўленыя вайной. Французскае выданне 1940 года прадстаўлена на выстаўцы.

З экстравагантнымі апавяданнямі вядомага французскага пісьменніка, пазначанымі выдатнай фантазіяй, гумарам, глыбінёй псіхалагічнага партрэта, у якіх вытанчана пераплятаюцца містыка і штодзённасць, можна пазнаёміцца ў зборніках твораў “Сын неба” і “Палитра сатаны”.font>

Уражлівыя мемуары А. Труайя “Моя такая долгая дорога”, ацэненыя літаратуразнаўцамі як адно з найбольш значных празаічных апавяданняў мэтра літаратуры, змешчаны на старонках літаратурна-мастацкага часопіса “Дружба народов”.

Бібліятэкарам