ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Джэк ЛонданНасельнік Месяцовай даліны

Насельнік Месяцовай даліны

Джэк Лондан – адзін з буйнейшых амерыканскіх пісьменнікаў пачатку XX стагоддзя – заслужана заваяваў сусветную вядомасць. Ужо ў першых зборніках апавяданняў Лондана выразна выказалася яго імкненне паказаць чалавека ў сур’ёзных жыццёвых выпрабаваннях, на пераломе лёсу. Значэнне Лондана як аднаго з таленавітых навелістаў і раманістаў, папулярнасць яго твораў у наш час дазваляе гаварыць пра яго вялікае значэнне не толькі для гісторыі амерыканскай, але і сусветнай літаратуры.

Юбілейная кніжная выстаўка налічвае больш за 100 выданняў і змяшчае раманы, зборнікі апавяданняў, крытычныя матэрыялы, а таксама літаратуру пра жыццё і творчасць знакамітага амерыканскага пісьменніка.

На выстаўцы экспануюцца зборнікі апавяданняў “Путь морозных солнц” (Санкт-Пецярбург, 1920), “Торжество правосудия” (1924), “Случайный приют” (1925), “Лунный лик” (1925), “Бог его отцов” (1925).

Прадстаўлена кніга Франца Юнга “Джек Лондон как поэт рабочего класса” (1925). У гэтым выданні, акрамя біяграфіі пісьменніка, можна прачытаць вытрымкі з твораў аўтара, а таксама прадмову самога Джэка Лондана да яго нарысаў.

Кніга Ірвінга Стоўна “Моряк в седле” (1984) цікавая тым, што заснавана на матэрыяле пяцідзесяці апублікаваных кніг Лондана і двухсот тысяч пісем, чарнавых рукапісаў, дакументаў, дзённікаў.

Цікавая кніга Раса Кінгмана “Иллюстрированная жизнь Джека Лондона” (1998). Аўтар, маючы доступ да ўсіх архіваў у Амерыцы, у тым ліку і асабістых, і з’яўляючыся знаёмым з людзьмі, якія блізка ведалі Джэка Лондана, усебакова характарызуе талент класіка амерыканскай літаратуры. Ён аспрэчвае здагадкі біёграфаў, удакладняе цьмяныя факты яго яркай біяграфіі.

Экспазіцыя ўключае поўны збор твораў у 14-ці тамах, выпушчаны ў 1961 г. у Маскве.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана.

             

Бібліятэкарам