ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Генры Райдар Хагард

Генры Райдар Хагард

22 чэрвеня – 155 гадоў з дня нараджэння
англійскага пісьменніка Генры Райдэра Хагарда (1856–1925)

Райдэр Хагард – адно з тых шчаслівых пісьменніцкіх імёнаў, што знаёма не толькі спецыялістам, якія займаюцца англійскай літаратурай прафесійна, але і самаму шырокаму кругу чытачоў.

Буйны ўрадавы чыноўнік у Афрыцы, вядомы палітычны дзеяч, фермер-рэфарматар, публіцыст, нястомны вандроўца – ва ўсіх гэтых амплуа Р. Хагард быў шырока вядомы сваім сучаснікам. Пяру Хагарда належыць 68 кніг – раманаў, зборнікаў апавяданняў, кніг публіцыстычнага і грамадска-палітычнага характару. Аднак аснову яго творчасці складаюць гісторыка-прыгодніцкія раманы.

Генры Райдар Хагард нарадзіўся 22 чэрвеня 1856 года ў горадзе Брадэнем у багатай сям’і. Дзякуючы сувязям бацькі Райдар Хагард у дзевятнаццаць гадоў стаў каланіяльным чыноўнікам. У 1875 годзе ён адправіўся ў Паўднёвую Афрыку сакратаром Генры Булвера, англійскага губернатара правінцыі Наталь. У 1878 годзе Хагард стаў кіраўніком і рэгістратарам Вярхоўнага суда ў Трансваалі, аднак у 1879 годзе падаў у адстаўку і выехаў у Англію, ажаніўся і вярнуўся ў Наталь з жонкай у канцы 1880 года, вырашыўшы стаць фермерам. Аднак у Паўднёвай Афрыцы Хагард займаўся сельскай гаспадаркай зусім нядоўга: ужо ў верасні 1881 года ён канчаткова пасяліўся ў Англіі. У 1884 годзе Хагард здаў адпаведны экзамен і стаў практыкуючым адвакатам. Зрэшты адвакацкая практыка Хагарда не прыцягвала – яму хацелася пісаць.

У Лондане Хагард наведвае літаратурны клуб “Сэвіл”, душой і заканадаўцам якога быў Р.Л. Стывенсан. Усе колькі-небудзь значныя пісьменнікі ўваходзілі ў яго. Менавіта ў гэтым клубе Хагард пазнаёміўся з Р. Кіплінгам і Г. Уэлсам.

У 1882 годзе выйшла ў свет першая кніга Хагарда “Сетевайо и его белые соседи, или Заметки о недавних событиях у Зулунде, Натале и Трансваале”.

Ужо першыя яго навелы “Закат” (1884) і “Голова ведьмы” (1885) пра бітву зулусаў і англічан пры ўзгорку Ізандлван мелі вялікі поспех.

У 1885 годзе выйшаў першы авантурны раман “Копи царя Соломона”, які расказвае пра небяспечныя прыгоды адважных еўрапейцаў у нязведаных афрыканскіх нетрах. Гэты раман вытрымаў мноства выданняў у розных краінах свету і прынёс пісьменніку сапраўдную славу. Ён стаў шырока вядомы і ў Расіі, упершыню выдадзены ў Петраградзе ў 1922 годзе. Рэдактарам кнігі і аўтарам прадмовы быў Карней Іванавіч Чукоўскі.

Пасля “Копей царя Соломона” Хагард выпускае па рамане ў год, а то і больш. З друку выходзяць: “Она” (1887), “Аллан Квотермейн” (1887), “Джесс” (1887), “Завещание мистера Мизона” (1888).

У 1889 годзе апублікаваны гістарычны раман “Клеопатра” пра апошнюю валадарку незалежнага Егіпта з царскай дынастыі Пталемеяў Клеапатру VII.

Адзін з лепшых гістарычных раманаў Хагарда “Дочь Монтесумы” выходзіць у 1893 годзе. У ім паказана вызваленчая барацьба народаў Мексікі супраць іспанскіх каланізатараў. Пісьменнік глыбока спачувае індзейцам – гордаму, свабодалюбіваму народу.

Генры Райдар Хагард быў не толькі папулярным пісьменнікам. Таксама ён актыўна займаўся палітыкай, балаціраваўся ў парламент, быў удзельнікам камісій па справах калоній і сельскай гаспадаркі. У 1911 годзе кароль падараваў яму рыцарскае званне. У 1919 годзе Хагарда ўзнагародзілі ордэнам Брытанскай імперыі.

Памёр Генры Хагард у Лондане 14 мая 1925 года.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты