ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2012 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2012"Аляксандр Дзюма

Аляксандр Дзюма

Вялікі французскі пісьменнік Віктор Гюго сказаў пра свайго знакамітага сучасніка: “У наш час ніхто не карыстаўся такой папулярнасцю, як Аляксандр Дзюма; яго поспех – больш чым поспех – гэта трыумф. Яго слава грыміць падобна трубным гукам фанфар. Аляксандр Дзюма – імя не толькі французскае, але і еўрапейскае; больш за тое – гэтае імя сусветнае”.

Выстаўка, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Дзюма (бацькі) (1802–1870) – выдатнага французскага пісьменніка-раманіста, драматурга, казачніка, біёграфа і грамадскага дзеяча, налічвае каля 100 выданняў, сярод якіх зборы твораў, асобна апублікаваныя зборнікі і раманы, літаратуразнаўчыя работы па творах пісьменніка, а таксама біяграфічныя матэрыялы.

У экспазіцыі прадстаўлены як добра вядомыя шырокай публіцы творы А. Дзюма, такія як “Три мушкетера”, “Граф Монте-Кристо”, “Королева Марго”, “Графиня де Монсоро”, “Сорок пять”, “Учитель фехтования”; так і менш папулярныя, але не менш цікавыя творы: “Мадам Лафарг”, “Царица сладострастия”, “Две королевы”, “Красный сфинкс”, якія выйшлі ў серыях “Впервые на русском языке”, “Впервые в России”; рускамоўныя варыянты зборніка “Crimes celebres, 1839–1856” – кніга “Знаменитые преступления” і ілюстраванае выданне “История знаменитых преступлений”; гісторыка-біяграфічныя хронікі “Жизнь Луи ХIV”, “Генрих IV”, “Наполеон”.

Аляксандр Дзюма лічыўся вялікім гурманам і знаўцам кулінарнага мастацтва. Яго апошнім выданнем стаў “Большой кулинарный словарь”. У ім змяшчаецца 800 навел на кулінарныя тэмы.

У афармленні экспазіцыі выкарыстаны ілюстрацыі Марыса Лелуара (Maurice Leloir) з прадстаўленага на выстаўцы выдання “А. Дюма. Три мушкетера. – Academia, 1936”. Творчасць Аляксандра Дзюма Марыс Лелуар – вядомы французскі жывапісец, акварэліст, гравёр, ілюстратар – цаніў вельмі высока. У 1894 годзе да 50-годдзя першага выдання кнігі “Три мушкетера” ў парыжскім выдавецтве “Calmann Levy” выйшла двухтомнае юбілейнае выданне. Для яго Марыс Лелуар зрабіў 250 ілюстрацый, якія з поўным правам можна назваць шэдэўрамі сусветнай кніжнай ілюстрацыі.

Бібліятэкарам