ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2015 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2015" Ганс Хрысціян Андэрсэн

Ганс Хрысціян Андэрсэн

Ганс Хрысціян Андэрсэн – вялікі дацкі паэт і празаік, чыя творчасць навечна ўвайшла ў залаты фонд сусветнай культуры. Яго жыццё – подзвіг чалавека і пісьменніка, які пяцьдзясят гадоў прысвяціў творчай рабоце. Літаратурная спадчына Андэрсэна надзвычай вялікая, але сусветную вядомасць яму прынеслі казкі, зрабілі яго імя шырока вядомым за межамі Даніі.

Юбілейная экспазіцыя “Вялікі казачнік” налічвае каля 80 выданняў, сярод якіх – зборы твораў, мемуары, зборнікі казак, асобныя творы пісьменніка, літаратура пра яго жыццё і творчасць.

На выстаўцы прадстаўлены аўтабіяграфічны раман Андэрсэна “Сказка моей жизни”, які ўвайшоў у Збор твораў у чатырох тамах (2005). Экспануюцца зборнікі казак розных гадоў выдання: “Выбраныя казкі” (1946) і “Снежная каралева” (1998) на беларускай мове, “Мир сказки” (2000), “Сказки и истории” (2006), “Лучшие сказки” (2011) і інш.; а таксама асобныя творы: “Брыдкае качанё” (1936), “Стойкі алавяны салдацік” (1947), “Дикие лебеди” (2013), “Русалочка” (2013), “Стойкий оловянный солдатик” (2013), “Дюймовочка” (2013).

Значную цікавасць выклікаюць выданні, якія распавядаюць пра творчасць, светапогляд і жыццё пісьменніка.

У кнізе “По небесной радуге за пределы мира” (2008) пад рэдакцыяй Н.А. Вішнеўскай ён прадстаўлены не толькі як казачнік, але і як раманіст, мемуарыст, мастак.

Упершыню ў нашай краіне апублікавана найбольш поўная біяграфічная кніга Л.Ю. Браўдэ “По волшебным тропам Андерсена” (2008), у якой расказваецца пра яго незвычайнае жыццё, разнапланавую і разнажанравую творчасць, зборнікі казак і гісторый, знакамітыя падарожжы па ўсёй Еўропе.

У прадстаўленай на выстаўцы кнізе І. Свечаноўскай “Андерсен. Плата за успех” (2005) вялікі казачнік паказаны як чалавек з нялёгкім лёсам, які доўга і ўпарта ўзнімаўся на свае вяршыні. У выданні апісваюцца цікавыя падрабязнасці яго жыцця.

Выстаўка прызначана шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе дэманстравацца з 3 красавіка па 30 чэрвеня 2015 г.

Бібліятэкарам