ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Міхаіл Булгакаў

Міхаіл Булгакаў

Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў – геніяльны рускі пісьменнік і драматург ХХ стагоддзя, які здолеў пражыць такое цяжкае, шчаслівае, багатае на творчасць і ўчынкі жыццё. Яго пяру належыць мноства выдатных твораў: аповесці, апавяданні, фельетоны, карэспандэнцыі, нарысы, эсэ, п’есы, раманы і лібрэта.

Юбілейная кніжная выстаўка налічвае каля 100 выданняў. Сярод іх – творы пісьменніка, літаратура пра яго жыццё і творчасць.

Вялікая частка твораў М.А. Булгакава прадстаўлена Зборам твораў у 4-х тамах (Масква, 2004), Зборам твораў у 7-мі тамах (Масква, 2015); Поўным зборам твораў у адным томе (Масква, 2011), у які ўвайшлі чатыры культавыя раманы – “Мастер и Маргарита”, “Белая гвардия”, шмат у чым аўтабіяграфічны і загадкавы “Театральный роман” і займальны раман “Жизнь господина Мольера”.

У кнізе Б.В. Сакалова “Булгаков. Энциклопедия” (Масква, 2007) раскрываецца асаблівасць мастацкага свету пісьменніка. У выданні ўпершыню з дакументальнай нагляднасцю прадстаўлены зрокавае аблічча Міхаіла Булгакава, яго родных і блізкіх, сяброў і ворагаў.

Паказальныя і шматлікія выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка. Сярод іх – В.І. Сахараў “Михаил Булгаков: загадки и уроки судьбы” (Москва, 2006), Я.А. Яблакаў “Михаил Булгаков и мировая культура” (Санкт-Пецярбург, 2011), Б. Сакалоў “Булгаков и Маргариты” (Масква, 2007), Л. Яноўская “Записки о Михаиле Булгакове” (Масква, 2007), Б. Мягкоў “Булгаков на Патриарших” (Масква, 2008), В. Пяцелин “Жизнь Булгакова. Дописать раньше, чем умереть” (Масква, 2005) і многія іншыя.

Ганаровае месца ў экспазіцыі займае кніга А. Варламава “Михаил Булгаков” (Масква, 2012), выдадзеная ў серыі “Жизнь замечательных людей”. Аўтар кнігі прапаноўвае сваю незвычайную версію лёсу пісьменніка.

Цікавая кніга Ю. Крываносава “Михаил Булгаков: Фотолетопись жизни и творчества” (Масква, 2011). Выданне падрыхтавана да 120-гадовага юбілею Міхаіла Булгакава і змяшчае звыш 500 архіўных фатаграфій: дзённікавыя запісы, рукапісы, тэатральныя афішы, часопісы і газеты, кнігі з творамі юбіляра.

Вяршыняй творчасці Міхаіла Булгакава з’яўляецца раман “Мастер и Маргарита”, які публікаваўся ў часопісе “Масква” ў 1966–1967 гг. дзякуючы падзвіжніцтву ўдавы пісьменніка Алены Сяргееўны Булгакавай. Раман, па азначэнні самога Булгакава, пісаўся доўга – на працягу 1929–1940-х гг., мае некалькі рэдакцый (часткова апублікаваных) і шматлікія водгукі на многіх мовах.

На выстаўцы шырока прадстаўлена літаратура пра самы знакаміты раман пісьменніка: Б. Сакалоў “Расшифрованный Булгаков: тайны «Мастера и Маргариты»” (Масква, 2010), Л.М. Яноўская “Последняя книга, или Треугольник Воланда” (Масква, 2013), С. Бузіноўскі “Тайна Воланда: опыт дешифровки” (Санкт-Пецярбург, 2007), “Гадание по книге Михаила Булгакова «Мастер и Маргарита»” (Мінск, 2004), Э. Філацьеў “Тайна булгаковского «Мастера...»” (Санкт-Пецярбург, 2011).

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага рускага пісьменніка.

Бібліятэкарам