ГалоўнаяПра бiблiятэкуСлавутыя імёныКласік беларускай літаратурнай бібліяграфіі Н. Б. Ватацы: да 100-годдзя з дня нараджэння Даты жыцця і дзейнасці

Даты жыцця і дзейнасці

1908 (14 мая) у г. Вендэні Ліфляндскай губерні (цяпер горад Цэсіс, Латвія) у сям’і служачых нарадзілася Ніна Барысаўна Ватацы.

1922 Скончыла школу-сямігодку.

1926 Прыехала на жыхарства ў Мінск.

1926–1927 Працавала замалёўшчыкам у Мінскім краязнаўчым музеі.

1927–1930 Вучылася на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

1930–1936 Працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

1932 Пачала друкавацца. Першы артыкул па афармленню кніг быў надрукаваны ў часопісе “Кніга – масам” (№ 2/3).

1933 Выйшла замуж за аспіранта Саўчанку Аляксандра Іванавіча.

1936–1937 Працавала галоўным бібліёграфам у абласной бібліятэцы імя М.А. Дабралюбава ў Архангельску (Расія).

1937–1939 Працавала мастаком у мастацкай арцелі “Спартак” у Кіраве (Расія).

1939–1941 Загадвала бібліятэкай, кіравала літаратурным гуртком у педвучылішчы, працавала навуковым супрацоўнікам у Мастацкім музеі ва Ульянаўску (Расія).

1942 Страціла мужа, які загінуў на фронце Вялікай Айчыннай вайны.

1942–1945 Працавала ў сакратарыяце вучэбнай часткі ветэрынарнага тэхнікума, загадчыкам бібліятэкі эвакуацыйнага шпіталя, у брыгадзе па прыёмцы параненых у горадзе Мелекесе Ульянаўскай вобласці (Расія).

1945 Вярнулася ў Мінск. Пачала працаваць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна на пасадзе галоўнага бібліёграфа аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі. Уступіла ў ВКП(б) (Камуністычная партыя Савецкага Саюза).

1945–1952 Працавала загадчыкам аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі.

1946 (май) Узнагароджана медалём ”За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.”.

1946–1956 Выкладала па сумяшчэнні бібліяграфію на бібліятэчным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

1949 (сакавік) Узнагароджана медалём за ”Трудовую доблесть”.

1950-я Выдала шэраг памятак пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы, М. Лынькова, П. Глебкі, П. Труса, П. Пестрака, І. Шамякіна, П. Панчанкі і інш.

1952 Да 70-годдзя з дня нараджэння паэта ў Мінску на беларускай мове, а ў Маскве на рускай мове выдаюцца бібліяграфічныя даведнікі “Якуб Колас” (Мінск, 1952), (Москва, 1952).

1953 Выйшаў з друку бібліяграфічны даведнік “Янка Купала” (Мінск, 1953) да 70-годдзя з дня нараджэння паэта.

1954 Надрукаваны бібліяграфічны даведнік “Кузьма Чорны” (Мінск, 1954).

1957 Выйшаў з друку рэкамендацыйны паказальнік “Белорусская литература” (Москва, 1957) у серыі прац Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя У.І. Леніна па прапагандзе літаратуры народаў СССР. Створаны бібліяграфічны даведнік “Пятро Глебка” (Мінск, 1957).

1959 Да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка выдадзены паказальнік “Міхась Лынькоў” (Мінск, 1959).

1961 Створаны бібліяграфічны даведнік “Максім Багдановіч” (Мінск, 1961) да 70-годдзя з дня нараджэння паэта.

1962 Выйшла з друку бібліяграфія асобных выданняў “Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі (1917–1960)” (Мінск, 1962). Створаны да 80-годдзя з дня нараджэння паэта паказальнік “Якуб Колас” (Мінск, 1962) (у складзе калектыва аўтараў).

1963 Атрымала званне заслужанага работніка культуры Беларусі. Склала бібліяграфічны даведнік “Кандрат Крапіва” (Мінск, 1963), які знаёміць з жыццём і творчасцю буйнейшага беларускага сатырыка.

1964 Створаны спецыяльны бібліяграфічны даведнік па пытаннях літаратуразнаўства “Беларускае літаратуразнаўства і крытыка (1945–1963)” (Мінск, 1964).

1967 Выйшаў з друку паказальнік “Беларуская савецкая драматургія” (Мінск, 1967), які знаёміць чытача з драматургічнымі творамі беларускіх савецкіх пісьменнікаў і з ацэнкаю іх у друку. Гэта першая спроба скласці бібліяграфію беларускай савецкай драматургіі.

1968 Створаны альбом “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (Мінск, 1968) (разам з А. Лойкам).

1970 (красавік) Узнагароджана юбілейным медалём “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина”.

1971 Выйшаў з друку бібліяграфічны паказальнік “Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі (1961–1968)” (Мінск, 1971), які з’яўляецца працягам аднайменнай кнігі, выдадзенай у 1962 годзе, і знаёміць з асобнымі выданнямі паэтычных, празаічных і драматычных твораў пісьменнікаў.

1972 (верасень) Узнагароджана Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

1975 Склала зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча “Шлях паэта” (Мінск, 1975).

1977 Створаны бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры, апублікаванай з 1908 па 1976 год, “Максім Багдановіч” (Мінск, 1977).

1978 Надрукаваны матэрыял у дапамогу лектару да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка “Лев Толстой и Белоруссия” (Минск, 1978) (у сааўтарстве з літаратуразнаўцам Н. Лапідусам).

1979 Прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Надрукаваны матэрыял у дапамогу лектару “А.С. Пушкин и Белоруссия” (Минск, 1978) (у сааўтарстве з літаратуразнаўцам Н. Лапідусам) да 180-годдзя з дня нараджэння паэта.

1980 (сакавік) Узнагароджана медалём “Ветеран труда”.

1981 Напісана брашура “Песня Максіма” (Мінск, 1981), прысвечаная 90-годдзю Максіма Багдановіча. У складзе калектыву аўтараў прыняла ўдзел у стварэнні кніг: аб вандраванні па зямлі беларускай “Белорусский «экватор»” (Минск, 1981), у якой у папулярнай форме расказваецца пра выдатныя мясціны наўсцяж аўтадарогі Мінск–Брэст, і энцыклапедычнага даведніка “Перыядычны друк Беларусі” (Мінск, 1981).

1983 Да 100-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў складзе калектыву аўтараў прыняла ўдзел у стварэнні біябібліяграфічнага паказальніка “Якуб Колас” (Мінск, 1983).

1986 Склала зборнік гісторыка-літаратурных артыкулаў “Шляхі” (Мінск, 1986), у які ўвайшлі матэрыялы пра жыццё і творчую спадчыну класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, а таксама асобныя артыкулы, прысвечаныя культурнаму жыццю Беларусі XIX – пачатку XX стагоддзя. Прыняла ўдзел у рэдагаванні зводнага каталога “Кніга Беларусі, 1517–1917”, для якога яна таксама напісала ўступны артыкул да другой часткі “Выданні на беларускай мове, ХIХ – пачатак ХХ ст.”.

1988 Выйшаў з друку рэкамендацыйны паказальнік “Белорусская литература” (Москва, 1988), складзены сумесна з М. Каваленка і Р. Сіпаковай.

1990 (сакавік) Выйшла на пенсію.

1993 Выдадзены працяг бібліяграфічнага паказальніка аб драматургічных творах беларускіх пісьменнікаў “Беларуская драматургія, 1966–1986” (Мінск, 1993).

1994 Склала сумесна з Я.І. Садоўскім кнігу ўспамінаў пра таленавітага беларускага паэта Паўлюка Труса (Мінск, 1994).

1997 (3 жніўня) Памерла.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты