Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзначальвае нацыянальную сістэму міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (МБА і ДД), якая ўваходзіць у склад сістэмы МБА і ДД дзяржаў – удзельніц СНД.
Бібліятэка з’яўляецца афіцыйным членам Міжнароднай асацыяцыі бібліятэчных арганізацый і ўстаноў (IFLA), у складзе якой функцыянуе секцыя па міжбібліятэчным абслугоўванні і ўзаемавыкарыстанні рэсурсаў і дастаўцы дакументаў (Document Delivery and Resource Sharingsection).
Праз сістэму міжнароднага МБА па запытах карыстальнікаў бібліятэка замаўляе з замежных бібліятэк дакументы, якія адсутнічаюць у бібліятэках Беларусі, і дае бібліятэкам замежных краін дакументы са сваіх фондаў.