ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.Кніга Беларусі. 1517–1917: зводны каталог

Кніга Беларусі. 1517–1917: зводны каталог

Cкладальнікі каталога – Г.Я. Галенчанка (д.г.н.), Т.В. Непарожная, Т.К. Радзевіч

Складальнікі электроннага выдання – Г.У. Кірэева, А.А. Суша, К.В. Языковіч

Адказны рэдактар – Г.У. Кірэева.

CD-ROM уяўляе сабой дапоўненае і перапрацаванае электроннае перавыданне зводнага каталога “Кніга Беларусі” (Мінск, 1986) і складаецца з трох раздзелаў: старадрукаваныя кірылічныя кнігі ХVІ–ХVІІІ стст.; выданні на беларускай мове XІХ – пачатку XX ст.; выданні на рускай мове ХIХ – пачатку XX ст.. Уключаны выданні са збораў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША і інш.

Дыск змяшчае якасны ілюстрацыйны матэрыял і электронныя паўнатэкставыя копіі 12 выданняў.

Электронны рэсурс будзе карысным і цікавым для даследчыкаў гісторыі кніжнай культуры Беларусі, літаратуразнаўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

ЗМЕСТ:

  • Ад складальнікаў;
  • Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI–XVIII стагоддзяў;
  • Спіс кірылічных кніг грамадзянскага друку;
  • Выданні на беларускай мове. XIX – пачатак XX стагоддзя;
  • Выданні на рускай мове. XIX – пачатак XX стагоддзя;
  • Паказальнікі;
  • Спіс выкарыстанай літаратуры;
  • Спіс бібліятэк і музеяў, іх адрасы і ўмоўныя абазначэнні;
  • Спіс скарачэнняў;
  • Галерэя вобразаў.

Аб’ём – 200 Мб. Тыраж – 150 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам