ГалоўнаяБiблiятэкарамНавукова-практычныя распрацоўкі і метадычныя матэрыялыМетадычныя рэкамендацыі па запаўненні статыстычнай формы, якая адлюстроўвае дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі

Метадычныя рэкамендацыі па запаўненні статыстычнай формы, якая адлюстроўвае дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Метадычныя рэкамендацыі па запаўненні формы для ажыццяўлення штогадовага маніторынгу дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі (далей – ПЦПІ) распрацаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб публічным цэнтры прававой інфармацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2011 года № 4, згодна з якім каардынацыю і метадычнае забеспячэнне функцыянавання ПЦПІ на рэспубліканскім узроўні ажыццяўляюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

2. Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны з мэтай уніфікацыі прадстаўленых дзяржаўнымі публічнымі бібліятэкамі даных па асноўных напрамках дзейнасці ПЦПІ.

3. Метадычныя рэкамендацыі прызначаны для бібліятэчных спецыялістаў, якія займаюцца зборам, апрацоўкай і аналізам даных аб дзейнасці ПЦПІ, і змяшчаюць указанні па запаўненні кожнай графы формы.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I
“АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА ПЦПІ. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ НА КАНЕЦ ГОДА”

4. Па радку 01 адлюстроўваецца колькасць ПЦПI.

Графа 1 для радка 01 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 01 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым у графе 1 і ў адпаведных графах 2 і (або) 3 ставіцца лічба “1”.

5. Па радках 02–04 адлюстроўваецца інфармацыя аб форме арганізацыі ПЦПІ ўнутры бібліятэкі.

Графа 1 для радкоў 02–04 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 02–04 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым у графе 1 і ў адпаведных графах 2 і (або) 3 ставіцца лічба “1”.

6. Па радках 05–11 адлюстроўваюцца звесткі аб матэрыяльна–тэхнічным забеспячэнні ПЦПІ.

Графа 1 для радкоў 05–11 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Па радках 05–09 у графе 1 ставіцца колькасць персанальных камп’ютараў, прынтараў, сканераў, ксераксаў, ШФА. Па радках 10–11 у графе 1 пры наяўнасці доступу ў Інтэрнэт і электроннай пошты ставіцца лічба “1”.

Графы 2–3 для радкоў 05–11 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II
“КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ І НАВЕДВАННЯЎ ПЦПІ”

7. Раздзел II запаўняецца на падставе гадавых вынікаў адпаведных форм уліку карыстальнікаў і наведванняў, прынятых у ПЦПІ.

8. Па радку 12 адлюстроўваецца агульная колькасць карыстальнікаў ПЦПІ, якая ўключае служачых, рабочых, навучэнцаў, пенсіянераў, беспрацоўных і іншых катэгорый карыстальнікаў (сума радкоў 13–18).

Графа 1 для радкоў 12–18 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 12–18 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

9. Па радках 13–18 адлюстроўваюцца звесткі аб колькасці карыстальнікаў ПЦПІ па катэгорыях: служачыя, рабочыя, навучэнцы, пенсіянеры, беспрацоўныя, іншыя.

Графа 1 для радкоў 13–18 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 13–18 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

10. Па радку 19 адлюстроўваецца агульная колькасць наведванняў ПЦПI карыстальнікамі, у тым ліку ў якасці ўдзельнікаў мерапрыемстваў.

Графа 1 для радка 19 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 19 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III
“ФАРМІРАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ БІБЛІЯТЭЧНАГА ФОНДУ ПЦПІ”

11. Па радку 20 адлюстроўваецца агульная колькасць дакументаў бібліятэчнага фонду ПЦПІ, якая складаецца з кніг і брашур, перыядычных выданняў, электронных дакументаў (сума радкоў 21–23).

Графа 1 для радка 20 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк.

Графа 2 для радка 20 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 1.

Графа 3 для радка 20 адлюстроўвае даныя аб новых паступленнях у бібліятэчны фонд ПЦПІ, запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк.

Графа 4 для радка 20 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 3.

Графа 5 для радка 20 адлюстроўвае даныя аб тых адзінках бібліятэчнага фонду ПЦПІ, якія спісаны па акце на выбыццё. Графа 5 для радка 20 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графа 6 для радка 20 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 5.

Графы 7, 9 для радка 20 адлюстроўваюць даныя кнігавыдачы, запаўняюцца для ўсіх відаў бібліятэк.

Графы 8, 10 для радка 20 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі граф 7, 9 для радка 20 адпаведна.

Даныя граф 7–8 для радка 20 павінны ўключаць даныя граф 9–10 для радка 20 адпаведна.

12. Па радках 21–23 адлюстроўваюцца звесткі аб колькасці кніг і брашур, перыядычных выданняў, электронных дакументаў адпаведна.

Графа 1 для радкоў 21–23 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк.

Графа 2 для радкоў 21–23 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 1.

Графа 3 для радкоў 21–23 адлюстроўвае даныя аб новых паступленнях адпаведных відаў дакументаў у бібліятэчны фонд ПЦПІ. Графа 3 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк.

Графа 4 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 3.

Графа 5 для радкоў 21–23 адлюстроўвае даныя аб тых адзінках адпаведных відаў дакументаў бібліятэчнага фонду ПЦПІ, якія спісаны па акце на выбыццё. Графа 5 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графа 6 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 5.

Графы 7, 9 для радкоў 21–23 адлюстроўваюць даныя выдачы адпаведных дакументаў, запаўняюцца для ўсіх відаў бібліятэк.

Графы 8, 10 для радкоў 21–23 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі граф 7, 9 для радкоў 21–23 адпаведна.

Даныя граф 7–8 для радкоў 21–23 павінны ўключаць даныя граф 9–10 для радкоў 21–23 адпаведна.

13. Па радках 24–25 паказваюцца даныя аб інфармацыйна-пошукавых сістэмах (ІПС), якія функцыянуюць у ПЦПІ.

Графа 1 для радкоў 24–25 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Пры гэтым для адпаведнага радка пры наяўнасці адпаведнага ІПС у графе 1 ставіцца лічба “1”.

Графа 2 для радкоў 24–25 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 1.

Графы 3–6 для радкоў 24–25 не запаўняюцца.

Графа 7 для радкоў 24–25 адлюстроўвае даныя аб колькасці зваротаў да ІПС, запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графа 8 для радкоў 24–25 запаўняецца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым яе значэнне павінна супадаць са значэннем графы 7.

Графы 9–10 для радкоў 24–25 не запаўняюцца.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV
“АКТУАЛЬНАСЦЬ ІНФАРМАЦЫЙНА-РЭСУРСНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ПЦПІ”

14. Па радках 26–30 адлюстроўваюцца звесткі аб перыядычнасці абнаўлення ІПС “ЭТАЛОН”, устаноўленай у ПЦПІ. Пры гэтым для адпаведнага радка ў графе 1 ставіцца лічба “1”.

Графа 1 для радкоў 26–30 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 26–30 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым у адпаведных графах 2 і (або) 3 ставіцца лічба “1”.

15. Па радку 31 адлюстроўваюцца звесткі аб падключэнні ПЦПІ да ІПС “ЭТАЛОН–ONLINE”. Пры наяўнасці падключэння ў графе 1 ставіцца лічба “1”.

Графа 1 для радка 31 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 31 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым у адпаведных графах 2 і (або) 3 ставіцца лічба “1”.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V
“ДАВЕДАЧНА-ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ПЦПІ”

16. Па радку 32 адлюстроўваецца агульная колькасць выкананых даведак, якая ўключае даведкі, выкананыя з выкарыстаннем ІПС “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”) – даныя радка 33.

Графа 1 для радкоў 32–33 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 32–33 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

17. Па радку 34 адлюстроўваецца агульная колькасць нявыкананых даведак.

Графа 1 для радка 34 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 34 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VI
“ЗВЕСТКІ АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПЦПІ ПА ПРАВАВОЙ АСВЕЦЕ ГРАМАДЗЯН”

18. Па радку 35 адлюстроўваецца агульная колькасць мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян, праведзеных у ПЦПІ, якая ўключае колькасць юрыдычных кансультацый і іншых мерапрыемстваў (сума радкоў 36, 39).

Графа 1 для радка 35 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 35 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

19. Па радку 36 адлюстроўваецца агульная колькасць юрыдычных кансультацый, якая ўключае кансультацыі адвакатаў і натарыусаў асобна (сума радкоў 37, 38).

Графа 1 для радка 36 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 36 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

Па радках 37–38 адлюстроўваюцца звесткі аб колькасці юрыдычных кансультацый адвакатаў, натарыусаў адпаведна.

Графа 1 для радкоў 37–38 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 37–38 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

20. Па кодзе 39 адлюстроўваецца агульная колькасць iншых мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян, праведзеных у ПЦПI, якая ўключае мерапрыемствы з удзелам адвакатаў, натарыусаў, прадстаўнікоў органаў улады, іншых арганізацый, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў (сума радкоў 40–42).

Графа 1 для радка 39 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 39 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

21. Па радках 40–42 адлюстроўваюцца звесткі аб колькасці іншых мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян, праведзеных у ПЦПІ з удзелам адвакатаў, натарыусаў, прадстаўнікоў органаў улады, іншых арганізацый, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў (лекцыі, семінары, гадзіны прававой інфармацыі і інш.) адпаведна.

Графа 1 па радках 40–42 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 40–42 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

22. Па радку 43 адлюстроўваецца агульная колькасць чалавек, якія атрымалі юрыдычныя кансультацыі і наведалі іншыя мерапрыемствы (сума радкоў 44, 47).

Графа 1 для радка 43 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 43 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

23. Па радку 44 адлюстроўваецца агульная колькасць чалавек, якiя атрымалi юрыдычныя кансультацыi, у тым ліку колькасць чалавек, якiя атрымалi кансультацыi адвакатаў, натарыусаў асобна (сума радкоў 45–46).

Графа 1 для радка 44 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 44 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

24. Па радках 45–46 адлюстроўваюцца звесткі аб колькасці чалавек, якія атрымалі кансультацыі адвакатаў, натарыусаў адпаведна.

Графа 1 па радках 45–46 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 45–46 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

25. Па радку 47 адлюстроўваецца агульная колькасць чалавек, якiя наведалi iншыя мерапрыемствы па прававой асвеце грамадзян, праведзеныя ў ПЦПI з удзелам адвакатаў, натарыусаў, прадстаўнікоў органаў улады, іншых арганізацый, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў (лекцыі, семінары, гадзіны прававой інфармацыі і інш.) (сума радкоў 48–50).

Графа 1 для радка 47 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 47 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

26. Па радках 48–50 адлюстроўваюцца звесткі аб колькасці чалавек, якія наведалі мерапрыемствы па прававой асвеце грамадзян, праведзеныя ў ПЦПІ з удзелам адвакатаў, натарыусаў, прадстаўнікоў органаў улады, іншых арганізацый, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў (лекцыі, семінары, гадзіны прававой інфармацыі і інш.) адпаведна.

Графа 1 для радкоў 48–50 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 48–50 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VII
“ЗВЕСТКІ АБ РАБОТНІКАХ ПЦПІ”

27. Па радку 51 адлюстроўваецца агульная колькасць работнікаў ПЦПІ, якія займаюцца фарміраваннем і апрацоўкай бібліятэчных фондаў, бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў ПЦПІ (сума радкоў 52–53).

Графа 1 для радка 51 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 51 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

28. Па радках 52–53 адлюстроўваюцца даныя аб прафесійнай адукацыі работнікаў ПЦПІ.

Графа 1 для радкоў 52–53 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радкоў 52–53 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VIII
“ЗВЕСТКІ ПРА ПУБЛІЧНУЮ АКТЫЎНАСЦЬ РАБОТНІКАЎ ПЦПІ”

29. Па радку 54 адлюстроўваецца колькасць публікацый работнікаў ПЦПІ ў прафесійным друку і СМІ, на старонках інтэрнэт-рэсурсаў.

Графа 1 для радка 54 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 54 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

30. Па радку 55 адлюстроўваецца колькасць публічных выступленняў работнікаў ПЦПІ на прафесійных тэматычных мерапрыемствах – канферэнцыях, семінарах, круглых сталах і іншых.

Графа 1 для радка 55 запаўняецца для ўсіх відаў бібліятэк. Графы 2–3 для радка 55 запаўняюцца, калі ПЦПІ знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзіцячай бібліятэцы адпаведна. Пры гэтым іх значэнні павінны супадаць са значэннямі графы 1.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты