ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Рэкамендацыі па метадычным суправаджэнні дзейнасці публічных бібліятэк (далей – Рэкамендацыі) вызначаюць парадак арганізацыі дзейнасці бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў, апісваюць асноўныя складнікі метадычнага суправаджэння.
2. У Рэкамендацыях прымяняюцца наступныя тэрміны і азначэнні:
3. У мэтах ажыццяўлення каардынацыі і метадычнага суправаджэння дзейнасці бібліятэк вылучаюцца бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рэспубліканскага, абласнога, раённага (гарадскога) узроўняў.
3.1. Бібліятэкай – каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага ўзроўню для сеткі публічных бібліятэк з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі (далей – НББ), якая ажыццяўляе каардынацыю і метадычнае суправаджэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі.
3.2. Бібліятэкамі – каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі абласнога ўзроўню для сеткі публічных бібліятэк з’яўляюцца абласныя ўніверсальныя бібліятэкі, якія ажыццяўляюць каардынацыю і метадычнае суправаджэнне дзейнасці бібліятэк адпаведных абласцей:
3.3. Бібліятэкамі – каардынацыйнымі і метадычнымі цэнтрамі раённага (гарадскога) узроўню для сеткі публічных бібліятэк з’яўляюцца цэнтральныя раённыя (гарадскія) бібліятэкі, якія ажыццяўляюць каардынацыю і метадычнае суправаджэнне дзейнасці бібліятэк-філіялаў раёна (горада).
4. Праца па каардынацыі і метадычным суправаджэнні дзейнасці бібліятэк рэгламентуецца нарматыўнымі прававымі дакументамі, пералічанымі ў Дадатку 1 да Рэкамендацый, замацоўваецца ў статуце (палажэнні) бібліятэкі-каардынацыйнага і метадычнага цэнтра, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі іх працы, зацверджанымі ў адпаведным парадку.
ГЛАВА 2
НАВУКОВА-АРГАНІЗАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ БІБЛІЯТЭЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
6. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры ўдзельнічаюць у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэк; дакументаў, якія вызначаюць стратэгію развіцця бібліятэчнай справы рэспублікі, вобласці, раёна (горада).
7. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры ажыццяўляюць метадычнае суправаджэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне культуры, бібліятэчнай справы і іншых сфер.
8. З мэтай ажыццяўлення каардынацыі навукова-метадычнай дзейнасці бібліятэк складаюцца каардынацыйныя планы навукова-метадычнай і даследчай дзейнасці бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў, якія ўтрымліваюць асноўныя мерапрыемствы, запланаваныя імі ў напрамку метадычнага суправаджэння. Форма Каардынацыйнага плана прадстаўлена ў Дадатку 2.
8.1. Для падрыхтоўкі Каардынацыйнага плана навукова-метадычнай і даследчай дзейнасці бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў вобласці штогод у тэрміны, вызначаныя абласнымі бібліятэкамі, цэнтральныя раённыя (гарадскія) бібліятэкі прадстаўляюць ім планы навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці на наступны год.
8.2. Абласныя бібліятэкі штогод не пазней за 21 снежня падаюць у Нацыянальную бібліятэку Беларусі Каардынацыйныя планы навукова-метадычнай і даследчай дзейнасці бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў вобласці на наступны год для ўключэння іх у зводны Каардынацыйны план навукова-метадычнай і даследчай дзейнасці бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, які штогод публікуецца на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ў часопісе “Бібліятэчны свет”.
9. Па выніках працы за год цэнтральныя бібліятэкі рыхтуюць справаздачы аб дзейнасці сеткі публічных бібліятэк раёна (горада), якія перадаюць у абласныя бібліятэкі для наступнага абагульнення і падрыхтоўкі гадавых аглядаў дзейнасці бібліятэк вобласці. Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці змяшчае аналіз дзейнасці бібліятэк вобласці па асноўных паказчыках і напрамках працы: навукова-метадычная дзейнасць, арганізацыя інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, матэрыяльна-тэхнічная база, кадравае забеспячэнне і інш. (Дадатак 3).
9.1. Агляды дзейнасці публічных бібліятэк абласцей абласныя бібліятэкі перадаюць у Нацыянальную бібліятэку Беларусі штогод у друкаваным ці электронным выглядзе для далейшага абагульнення і падрыхтоўкі аналітычных дакументаў.
9.2. Адзін раз на пяць гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе агляд дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь за пяць гадоў.
ГЛАВА 3
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
10. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры арганізуюць і праводзяць навуковыя даследаванні па актуальных пытаннях бібліятэчнай справы.
11. НББ з’яўляецца навуковай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве і кнігазнаўстве, ажыццяўляе навукова-даследчую працу на рэспубліканскім і лакальным узроўнях па прыярытэтных напрамках бібліятэчнай галіны.
12. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры абласнога ўзроўню з’яўляюцца цэнтрамі навукова-даследчай працы ў рэгіёне, якія самастойна або сумесна з іншымі бібліятэкамі рэгіёну ўдзельнічаюць у цэнтралізаваных навуковых даследаваннях па розных напрамках дзейнасці бібліятэк, праводзяць лакальныя навуковыя даследаванні, укараняюць у практыку дзейнасці бібліятэк рэгіёну вынікі навуковых даследаванняў.
13. Па маштабе вырашаемых задач навуковыя даследаванні могуць быць рэспубліканскага, абласнога, раённага (гарадскога), лакальнага (якія адносяцца да дзейнасці канкрэтнай бібліятэкі) узроўню.
14. Навуковыя даследаванні ў бібліятэках могуць насіць тэарэтычны і прыкладны (эмпірычны) характар. Яны спрыяюць вырашэнню як глабальных, канцэптуальных праблем, так і лакальных, унутрыбібліятэчных, дапамагаюць разабрацца ў заканамернасцях функцыянавання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута, спрагназаваць яго далейшае развіццё.
15. Пры падрыхтоўцы і правядзенні даследавання выдзяляюць некалькі этапаў:
16. Вынікі даследаванняў даводзяцца да ведама заснавальнікаў бібліятэк з мэтай далейшага прыняцця імі кіраўніцкіх рашэнняў па вывучаемай праблеме, а таксама да работнікаў бібліятэк і шырокай грамадскасці шляхам выступленняў з дакладамі на прафесійных мерапрыемствах, публікацыі артыкулаў у перыядычных і неперыядычных друкаваных выданнях, інтэрнэт-рэсурсах, выпуску асобных выданняў.
17. Вынікі даследаванняў укараняюцца ў практыку работы бібліятэк (навуковыя прагнозы, мадэлі, тыпавыя дакументы, метадычныя рэкамендацыі і інш.).
ГЛАВА 4
МАНІТОРЫНГ ДЗЕЙНАСЦІ БІБЛІЯТЭК
18. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры ў рамках сваёй кампетэнцыі штогод ажыццяўляюць аналіз стану бібліятэк і бібліятэчнай справы рэспублікі, вобласці, раёна, горада з мэтай ацэнкі стану сеткі, якасці бібліятэчнага абслугоўвання, вывучэння складу, структуры і выкарыстання фондаў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, тэмпаў інфарматызацыі, стану кадравых рэсурсаў, дынамікі асноўных паказчыкаў дзейнасці і інш.
19. Асноўнай крыніцай інфармацыі для аналізу і ацэнкі з’яўляюцца звесткі галіновага інтэграванага банка даных устаноў культуры (ІБД ПІК-У), які прадстаўляе адзіную крыніцу афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці галіны.
19.1. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры раённага (гарадскога) узроўню ажыццяўляюць збор і абагульненне статыстычных даных аб дзейнасці бібліятэк-філіялаў раёна (горада) і перадаюць звесткі ў абласную інтэграваную базу даных у адпаведнасці з прынятай у галіне тэхналогіяй. Парадак прадстаўлення першасных статыстычных даных бібліятэкамі-філіяламі вызначаюць бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры раённага (гарадскога) ўзроўню.
19.2. На рэспубліканскім узроўні зборам і абагульненнем статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці ўстаноў культуры займаецца Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, які штоквартальна перадае абагульненыя даныя па публічных бібліятэках у Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
20. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры штогод ажыццяўляюць маніторынг дзейнасці бібліятэк рэспублікі, вобласці, раёна (горада) па паказчыках, якія не ўваходзяць у дзяржаўную статыстыку, якія адлюстроўваюць функцыянаванне бібліятэк па асобных напрамках:
20.1. Напрамкі дзейнасці бібліятэк, якія падлягаюць маніторынгу, могуць змяняцца па меры развіцця бібліятэчнай сферы.
20.2. Вынікі маніторынгу дзейнасці бібліятэк раёна (горада) цэнтральныя бібліятэкі прадстаўляюць у абласныя бібліятэкі ў тэрміны, вызначаныя абласнымі бібліятэкамі, для абагульнення і перадачы ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
20.3. Тэрміны падачы інфармацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі:
21. На аснове вынікаў маніторынгу бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры рыхтуюць аналітычныя, арганізацыйныя, статыстычныя матэрыялы і дакументы аб стане бібліятэчнай справы рэспублікі, вобласці, раёна (горада), выпрацоўваюць канцэпцыі развіцця бібліятэчнай справы, прапановы і рэкамендацыі па розных напрамках бібліятэчнай дзейнасці.
22. Вынікі маніторынгу даводзяцца да органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.
ГЛАВА 5
ПРАФЕСІЯНАЛІЗАЦЫЯ БІБЛІЯТЭЧНЫХ КАДРАЎ
23. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры садзейнічаюць павышэнню кваліфікацыі бібліятэчных кадраў шляхам:
24. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры выкарыстоўваюць розныя формы прафесійных мерапрыемстваў: канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, трэнінгі, практыкумы, творчыя лабараторыі, майстар-класы, школы і інш.
24.1. Мерапрыемствы могуць праходзіць як у традыцыйным, так і ў электронным фармаце (вэбінары, відэаканферэнцыі і інш.).
24.2. Пры арганізацыі прафесійных мерапрыемстваў выкарыстоўваецца дыферэнцыраваны падыход, арыентуючыся на патрэбы розных катэгорый кіраўнікоў і спецыялістаў бібліятэк.
25. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры ажыццяўляюць падрыхтоўку і апублікаванне матэрыялаў метадычнага характару, у якіх знаходзяць адлюстраванні вынікі навукова-даследчай дзейнасці, метадычнага маніторынгу, аналізу і экспертнай ацэнкі дзейнасці бібліятэк, кансультатыўнай і практычнай дапамогі, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў і інш.
25.1. Апублікаванне матэрыялаў ажыццяўляецца шляхам выпуску асобных выданняў, артыкулаў у прафесійнай перыёдыцы Рэспублікі Беларусь і замежных краін, а таксама на сайтах бібліятэк – метадычных цэнтраў.
ГЛАВА 6
КАНСУЛЬТАТЫЎНАЯ ДАПАМОГА БІБЛІЯТЭКАМ ПА АСНОЎНЫХ НАПРАМКАХ ІХ ДЗЕЙНАСЦІ
26. Бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры аказваюць кансультатыўную дапамогу бібліятэкам рэспублікі, вобласці, раёна (горада) па актуальных пытаннях бібліятэчнай дзейнасці з дапамогай:
27. Для метадычнага суправаджэння асобных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі – каардынацыйныя і метадычныя цэнтры вызначаюць куратараў з ліку найбольш кампетэнтных работнікаў.
27.1. Інфармацыя аб куратарах і іх кантактныя даныя размяшчаюцца на сайце бібліятэкі – каардынацыйнага і метадычнага цэнтра ў раздзеле, адрасаваным спецыялістам бібліятэк.
27.2. З мэтай аказання кансультатыўнай дапамогі на месцах куратары штогод наведваюць бібліятэкі і аналізуюць арганізацыю працы ў іх. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі працы публічных бібліятэк прадстаўлены ў Дадатку 10.
ГЛАВА 7
УЛІК НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БІБЛІЯТЭК – КААРДЫНАЦЫЙНЫХ І МЕТАДЫЧНЫХ ЦЭНТРАЎ
28. Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў падлягае ўліку.
29. Улік вынікаў навукова-метадычнай дзейнасці ажыццяўляецца па наступных паказчыках:
30. Вынікі ўліку навукова-метадычнай дзейнасці адлюстроўваюцца ў справаздачах дзейнасці бібліятэк – каардынацыйных і метадычных цэнтраў за перыяд.