ГалоўнаяМерапрыемствыВелікодны майстар-клас “Кніга ператварэнняў”
Кнігу пра трагічныя лёсы беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны прэзэнтуюць у бібліятэцы
Музейныя заняткі “Кніжная гравюра”

Велікодны майстар-клас “Кніга ператварэнняў”

Велікодны майстар-клас “Кніга ператварэнняў”
Іншыя мерапрыемствы
24 і 31 сакавіка
Дата правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

 Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў на майстар-клас “Кніга ператварэнняў”, прысвечаны святу Вялікадня.

У музеі ўдзельнікі заняткаў убачаць кнігі, якія здзівяць іх арыгінальнасцю форм і матэрыялаў. Знаёмства з кнігамі, па вонкавым выглядзе адрознымі ад стандартаў, дапаможа дзецям знайсці арыгінальныя рашэнні пры стварэнні ўласнай “чароўнай кнігі”.

Тэматычна майстар-клас будзе прысвечаны Вялікадню – найстаражытнаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу. Дарыць афарбаваныя яйкі на Вялікдзень – старадаўні звычай. Многія мастакі і майстры з захапленнем распісвалі велікодныя яйкі. Удзельнікі заняткаў змесцяць у кнігах сімвалы Вялікадня, якія пачнуць рухацца і змяняцца.

Расклад заняткаў:
24 сакавіка (субота) – 13.00.
31 сакавіка (субота) – 14.00.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам