Час правядзення
Месца правядзення
25 красавіка а 12-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) ладзіцца адкрыццё фотавыстаўкі “Гольф – алімпійскі від спорту”.
Арганізатары − Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская асацыяцыя гольфа.
Выстаўка адлюстроўвае тэму развіцця гольфа ў Беларусі і знаёміць з работамі вядомага фотамастака Сцяпана Надольскага, прысвечанымі гэтаму асабліваму алімпійскаму віду спорту.
Спаборніцтвы па гольфе на летніх Алімпійскіх гульнях прайшлі толькі двойчы – у 1900 і 1904 гадах, потым былі адменены. І толькі праз 112 гадоў гольф вярнуўся ў спіс кандыдатаў на ўключэнне ў праграму і быў прадстаўлены на XXXI Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года.
Адпраўной кропкай развіцця гольфа ў Беларусі з’яўляецца прыняцце Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2007 г. № 56 “Аб будаўніцтве спартыўна-турыстычнага гольф-комплексу ў Мінскім раёне”, які вызначыў неабходнасць стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню і заняткаў гольфам насельніцтва ўсіх узростаў. З гэтай мэтай у Мінскім раёне быў пабудаваны і функцыянуе спартыўна-турысцкі гольф-комплекс – гольф-поле чэмпіёнскага класа міжнароднага стандарту і цэнтр навучання гольфу.
Атрымаць асалоду ад эстэтыкі гульні ў гольф, адлюстраванай на фотаздымках Сцяпана Надольскага, запрашаем да 21 ліпеня 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.
З 26 красавіка ўваход на выстаўку складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by
Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.