ГалоўнаяМерапрыемствыСа святам Перамогі!
Вялікі дзякуй за пераможны Май!
Дыяпазон творчасці

Са святам Перамогі!

Са святам Перамогі!
Іншыя Мерапрыемствы
7 мая 2018 – 18 мая 2018
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам.164)
Месца правядзення

З 7 па 18 мая ў зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам.164) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка, прымеркаваная да Дня Перамогі.

Дзень Перамогі – гэта вялікае свята, ён заўсёды будзе самай яркай і незабыўнай падзеяй у гісторыі нашай краіны, бо Вялікая перамога дасталася нам дарагой цаной.

Няма ніводнай сям’і ў Беларусі, якой бы не кранула Вялікая Айчынная вайна. 3 мільёны беларусаў, трэцяя частка ад усяго даваеннага насельніцтва нашай краіны, – вось кошт, якую заплаціла Беларусь. Не вярнуліся бацькі, браты, сыны, загінулі маці, жонкі, дзеці...

З таго часу змянілася некалькі пакаленняў, няўмольна сыходзяць ветэраны... Амаль не засталося сведак тых падзей. Але памяць пра іх, герояў і пераможцаў, будзе жыць вечна.

Спіс літаратуры да выстаўкі

Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00 – 19.00,
пт.: 10.00 – 18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.



Бібліятэкарам