Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
27 чэрвеня ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя зборніка “Ад калыханкі да забаўлянкі”.
Нават калі вы даўно выйшлі з дзіцячага ўзросту, але зусім не чулі пра прыгоды Сонечнага Зайчыка, ката Гаўрушы, не ведаеце, калі смяецца Сонца і бывае лагоднай Снежная Каралева, – пра ўсё гэта вам раскажа кніга.
Калектыўнае выданне “Ад калыханкі да забаўлянкі” Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўключае творы 25 аўтараў – калыханкі, казкі, загадкі, вершы і апавяданні.
Выданне разлічана на дзіцячую аўдыторыю, якая будзе сталець разам са сваімі героямі, а таксама стане добрай падтрымкай у працы выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам пачатковай школы, педагогам-арганізатарам розных дзіцячых устаноў. Шмат карыснага і цікавага знойдуць у кнізе і бацькі.
Падчас мерапрыемства прагучаць урыўкі з твораў і вершы ў выкананні Святланы Быкавай, Iрыны Карнаухавай, Віктара Кажуры, Сяргея Клімковіча, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Таццяны Мушынскай і іншых удзельнікаў мерапрыемства.
Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by