ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”
Цікавыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі на ХХV Дні беларускага пісьменства
“Гучныя краявіды” Анатоля Дрыбаса

Заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

Заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”
Іншыя мерапрыемствы
16 верасня
Дата правядзення
13.00−14.00
Час правядзення
пам. 347
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

Запрашаем у нядзелю, 16 верасня, дзетак 8–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”, прысвечаныя Дню бібліятэк.

Удзельнікі пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё.

Дзецям будзе прапанавана паглядзець на бібліятэку не толькі вачыма гасцей. Падчас заняткаў яны стануць бібліятэкарамі і будуць ажыццяўляць пошук дакументаў у электронным каталогу, паспрабуюць знайсці кнігу ў падсобным фондзе і абслужыць карыстальніка.

Удзельнікі пабываюць у незвычайнай чытальнай зале – зале рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг, дзе чытаюць толькі навукоўцы.

Заняткі завершацца творчым заданнем – кожны ўдзельнік прапануе свой варыянт каляровага афармлення галоўнай бібліятэкі краіны.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак мерапрыемства: а 13-й гадзіне.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт: 4 руб. 50 кап.

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 025)994 21 12.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам