10:00 − 18:00 Экскурсіі Мерапрыемствы для дзяцей Квесты
10:00 − 18:00 Экскурсіі Мерапрыемствы для дзяцей Квесты
11.04.2025
Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы” прымеркавана да Дня касманаўтыкі (12 красавіка), а таксама – яркай падзеі 2024 года – палёту першага касманаўта ў гісторыі суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай у складзе экіпажа “Саюз МС-254”. Яна падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і знаёміць з вялікімі адкрыццямі, адважнымі заваёўнікамі космасу і таямніцамі Сусвету.
10.04.2025
25 красавіка ў Беларусі пройдзе “Бібліяноч-2025”, культурна-асветніцкая акцыя ў падтрымку чытання. У гэты вечар бібліятэкі пашыраць фармат сваёй працы і прадставяць наведвальнікам незвычайныя культурныя праграмы.
10.04.2025
9 красавіка ў рамках праекта “Псіхалагічнае асяроддзе” адбылася чарговая сустрэча з вядомым беларускім псіхолагам, кандыдатам псіхалагічных навук, дацэнтам Надзеяй Цыркун.
10.04.2025
15 красавіка зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз ператворыцца ў маленькі кінатэатр і ў межах “Магіі кінакадра” прадставіць фільм рэжысёра Мікалая Фігуроўскага “Гадзіннік спыніўся апоўначы” (1958), зняты па сцэнарыі драматурга і літаратурнага крытыка Алеся Кучара.