ГалоўнаяМерапрыемствыПажылыя людзі ў сям’і і грамадстве
Лекцыя кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна
Міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”

Пажылыя людзі ў сям’і і грамадстве

Пажылыя людзі ў сям’і і грамадстве
Іншыя мерапрыемствы
1 кастрычніка – 13 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
Зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g)
Месца правядзення

З 1 кастрычніка па 13 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Пажылыя людзі ў сям’і і грамадстве”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Гэты Дзень быў абвешчаны на 45-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 45/106) 14 снежня 1990 года і штогод адзначаецца 1 кастрычніка.

Па даных сусветнай статыстыкі, наша грамадства непазбежна старэе. Так, калі ў 2002 годзе на дзесяць чалавек прыпадаў адзін 60-гадовы, то да 2050 года гэтыя суадносіны будуць складаць ужо адзін да пяці. Чакаецца, што трэць насельніцтва свету да 2150 года будуць складаць людзі старэйшыя за 60 гадоў.

Значнае павелічэнне колькасці пажылых людзей запатрабавала сур’ёзнага перагляду іх ролі ў грамадстве і адносін да іх у цэлым.

У 1982 годзе ў Вене адбылася першая Сусветная асамблея па праблемах старэння, дзе быў прыняты Міжнародны план дзеянняў, які вызначыў падыходы міжнароднай супольнасці да праблемы старэння. У 1991 годзе Генеральная асамблея прыняла Прынцыпы ААН у дачыненні да пажылых людзей (рэзалюцыя 46/91), а ў 1992 годзе – Дэкларацыю па праблемах старэння.

У 2002 годзе на II Сусветнай асамблеі па праблемах старэння ў Мадрыдзе былі зацверджаны Палітычная дэкларацыя і Міжнародны план дзеянняў, якія ўзмацнілі палітычны кансэнсус адносна праблем старэння і надалі асаблівую ўвагу развіццю, міжнароднаму супрацоўніцтву і дапамозе ў гэтай сферы. Мэтай Мадрыдскага міжнароднага плана дзеянняў стала забеспячэнне пажылому насельніцтву ўсіх краін магчымасці жыць у бяспечных і дастойных умовах і працягваць удзельнічаць у жыцці грамадства ў якасці паўнапраўных грамадзян.

У Рэспубліцы Беларусь Дзень пажылых людзей абвешчаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 1992 года № 1825-XII. У нашай краіне склалася сістэма гарантаваных дзяржавай мер, накіраваных на забеспячэнне жыццядзейнасці і паўнапраўнага ўдзелу пажылых грамадзян у жыцці грамадства. Сюды ўваходзіць комплекс ільгот і гарантый, мер сацыяльнай падтрымкі, рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы. У рэспубліцы створана заканадаўчая база, якая вызначае дзяржаўную палітыку ў рабоце з пажылымі людзьмі.

У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН, насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў складае 7 % і больш. У нашай краіне доля такіх асоб сёння складае 14,7 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

На пачатак 2017 года ў Беларусі пражывала 2 403 488 чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост. Доля насельніцтва дадзенай катэгорыі складае 25,3 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, што на 1,9 % больш, чым на пачатак 2016 года.

Прапанаваная тэматычная выстаўка павінна прыцягнуць увагу чытача да праблем людзей пажылога ўзросту, іх індывідуальных і сацыяльных патрэб, павысіць ступень інфармаванасці грамадскасці аб праблеме дэмаграфічнага старэння грамадства.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя дакументы, накіраваныя на ажыццяўленне ўсіх праў і асноўных свабод пажылых людзей
  • Удзел пажылых людзей у эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства
  • Медыцынская дапамога, падтрымка і сацыяльная абарона пажылых людзей
  • Дэмаграфічнае старэнне грамадства: статыстычныя даныя
  • Пажылыя людзі ў Рэспубліцы Беларусь

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў, большую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) На рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе цікавая сацыёлагам, супрацоўнікам розных органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі сацыяльнымі і дэмаграфічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дэкларацыі і іншыя інструменты

Дадатковыя дакументы

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам