Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем наведаць лекцыю-прэзентацыю беларускага фатографа Уладзіміра Парфянка “Вівьен Майер і амерыканская стрыт-фатаграфія”, якая арганізавана ў рамках выстаўкі “Даведайся пра мастацтва Амерыкі”.
Мерапрыемства адбудзецца 22 лістапада а 19-й гадзіне ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).
Там жа з 21 лістапада па 7 снежня праходзіць перасоўная выстаўка “Даведайся пра мастацтва Амерыкі”, матэрыялы для якой прадаставіла Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку і лекцыю-прэзентацыю – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.
Чытайце таксама, як прайшла лекцыя аб амерыканскай стрыт-фатаграфіі