ГалоўнаяМерапрыемствыЖыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!
Музей навукі “Элемента”: галоўнае – праявіць фантазію!
100 гадоў гісторыі з БелТА

Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!

Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!
Іншыя мерапрыемствы

28 снежня ў бібліятэцы прайшоў навагодні канцэрт для супрацоўнікаў “алмаза ведаў”.

Дружны калектыў чакала займальнае падарожжа ў свет казак. Добры чараўнік, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі павіншаваў калег з надыходзячым Новым годам і даў старт канцэртнай праграме.

Гледачоў чакалі вытанчаныя нумары артысткі балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Іжэны Квашынай і выступленне гарэзлівага віртуоза-балалаечніка Аляксандра Варанішча.

Весела развітацца з сапраўдным сімвалам старога года – сабакам – удалося дзякуючы цыркавому нумару. Увагу і любоў залы ў імгненне вока заваявалі два пушыстыя артысты з "Luckyshow".

Разагрэць сэрца ў зімовую сцюжу прыехала Гюнеш. Спявачка выканала песню “Дачка Усходу” і старыя добрыя “Валёнкі”.

І як жа Новы год без чырванашчокага старога – гаспадара свята?! На “агеньчык” у бібліятэку зазірнуў галоўны Дзед Мароз краіны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў. Ён павіншаваў супрацоўнікаў скарбніцы ведаў кранальнай навагодняй песняй і пажадаў усім шчасця і веры ў цуды. Бо калі верыш – казка абавязкова ажыве.

Дарагія калегі, з надыходзячым 2019 годам!
Добрага святочнага настрою, прыемных сюрпрызаў і падарункаў, здароўя, любві і радасці вам і вашым блізкім!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам