ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Красна хата кутамі”
Адбыўся выніковы сход: лепшыя супрацоўнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды
Літаратурная гадзіна, прысвечаная Паўлу Бажову

Літаратурная гадзіна “Красна хата кутамі”

Літаратурная гадзіна “Красна хата кутамі”
Іншыя мерапрыемствы
6 лютага
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

6 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Красна хата кутамі”.

Здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае, адкрыць шмат таямніц і загадак нашых продкаў – як яны жылі, чым захапляліся, якімі рамёствамі займаліся – дапаможа знаёмства з дзіўнай кнігай «В гостях у истории».

Дзеці разгадаюць загадкі пра жывёл і адкажуць, з якімі заняткамі продкаў яны звязаны, складуць прыказкі з розных словазлучэнняў, вывучаць песенькі, разыграюць сцэнку “Прыходзь на каравай”, прымуць удзел у гульнях “Гусі” і “Гарэлкі”.

Мерапрыемства дапаможа хлопчыкам і дзяўчынкам пашырыць уяўленне пра культуру, звычаі, абрады і вусную народную творчасць нашых продкаў.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам